Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень


Скачать книгу
самай справе?

      Гэта быў ягоны момант ісціны, юнак заўважыў супярэчнасць паміж гістарычнымі версіямі і абазначыў словам, быццам паставіў тычку.

      Паддубскі, выціраючы стрыжаную галаву пасля толькі што прынятага душу, уважліва зірнуў на яго і напаўголасу важка прамовіў: – Някепска. Пачатак другога курса – і ўжо ўласная думка. А наконт дзей, то дзея – гэта соль жыцця. Нават маленькая дзея рухае гісторыю ўперад. Дзейства, якое дае вынік.

      – А што, ёсць дзействы, якія не даюць вынікаў?

      – Колькі хочаш. Вялізнае мноства дзействаў не дае выніку, бо не мае натуральнага заканчэння ці дае адмоўныя вынікі, бо не дадумваецца да канца і з’яўляецца звычайнаю маною.

      Алесь прысеў на свой ложак і, узяўшы люстэрка, пачаў разглядаць свой ружовы, малады і крыху сялянскі твар.

      – Акрамя таго, «дзея-падзея» мае два бакі: так, чалавек, які робіць ход, атрымлівае ход апанента ў адказ. Гэта дзейства можна абазначыць як «аднахадоўку». Чым больш асоба можа прадугледзець рэальных хадоў, тым большым валодае інтэлектам, тым больш мае шанцаў адваяваць сабе якаснае жыццёвае месца.

      Зміцер напружана асэнсоўваў пачутае. Якраз над пытаннямі эфектыўнасці жыцця ён апошнім часам шмат і ўпарта думаў. Паддубскі між тым роўна і педантычна разважаў далей: – У гістарычным кантэксце падзею трэба разглядаць там, дзе яна адбылася. На нашай тэрыторыі былі нашыя падзеі.

      – А калі з нашым удзелам, але на чужых абшарах? – запытаў чэпкі Зміцер.

      Алесь стрымана – ягоны дзень ладкаваўся заўсёды шчыльна і быў напружаны – дадаў: – Да прыкладу, у Грунвальдскай сечы нашыя продкі-ліцвіны не пабеглі, бо ўцекачы ніколі не вяртаюцца на поле бітвы. Адсюль робім выснову, што ліцвіны зрабілі хітры вайсковы манеўр, які дазволіў атрымаць перамогу. Вось просты і яскравы прыклад сыстэмнага мыслення. Аналіз гістарычнай падзеі-аднахадоўкі, што адбылася амаль 600 гадоў таму. Калі ўявіць, што ліцвіны кінуліся ўцякаць, ратуючы свае жыцці, то чаму яны потым вярнуліся? Адсюль выснова, што плётка пра панічнае адступленне нашых продкаў на Грунвальдскім полі – ідэалагічная дыверсія нашых хаўруснікаў. Навошта ім гэта было патрэбна? Пэўна таму, што ў бітве фактычна галоўную ролю палкаводца адыграў вялікі князь Вітаўт. І міжнародны аўтарытэт вялікага князя адразу пасля Грунвальдскай бітвы моцна ўзрос. Усе далейшыя палітычныя падзеі пра гэта сведчаць. Але да сённяшняга часу імідж Вялікага Княства суседнія палітолагі і гісторыкі моцна прыніжаюць і замоўчваюць. Гэта ўжо іншыя адна-двухі шматхадоўкі…

      Зміцер уважліва слухаў, што было ягонай адметнай рысай. Потым, карыстаючыся чужой думкай, як пунктам адліку, ён імкнуўся дадумаць яе да канца, што дазваляла яму іншы раз атрымліваць разумовы набытак.

      – Дарэчы, нават сучаснасць тлумачаць па-рознаму. Пытанне на засыпку: якая падзея адбылася ў Савецкім Саюзе ў 91–93 гадох – рэвалюцыя ці контррэвалюцыя? Паразважай, потым патлумачыш сваю думку наконт сучасных падзей.

      – То ў чым выйсце для нас? – пацікавіўся Зміцер, які не дарос да складаных


Скачать книгу