Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
руку на развітанне: – Паклон Пісарчукам! Скажы бацьку, шо я шкадую сялян і зычу ўсім-усім поспеху, табе, вісусу, – таксама. Адно: не ў разбурэнні жыцця! Тым часам.

      Барыс вяртаўся дадому з багатымі ўражаннямі ад новых знаёмстваў у Парэччы, а найбольш – ад сустрэчы твар у твар з тыповым «класавым ворагам», які тым не менш даў яму ўрок прастаты і вытанчанасці, аб’ёмнага бачання грамадскіх з’яў і працэсаў, да якіх ён самахоць спрабаваў далучыцца ў Расеі.

      5

      Мінула нешта ці не тры гады пасля таго выпадкам дараванага яму знаёмства са Скірмунтам; Барыс колькі разоў успамінаў пана з асаблівай выразнасцю, задавальненнем і сумам.

      Першы раз, бадай, калі даведаўся пра арышт польскай дэфензівай у студзені 1927 года Браніслава Тарашкевіча і ягоных паплечнікаў, паслоў польскага сейма. Іхняя дзейнасць у Варшаве, нягледзячы на забарону беларускага друку, рабілася ўсё больш вядомай, калі не сказаць скандальнай. Яна, тая дзейнасць, выклікала ўхвалу і ўдзячнасць, падтрымку ў насельніцтва Крэсаў Усходніх.

      Камуністычная партыя Заходняй Беларусі звярнулася да сваіх землякоў, рабочых і сялян, з улёткай:

      Далоў фашыстоўскую самаволю!

      Неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў!

      Далоў правакацыйныя пляны Пілсудскага супроць рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі!

      Асобныя абзацы ўлёткі Барыс перачытваў для сябе і адданых сваіх слухачоў з мотальскай спулкі па некалькі разоў. І кожны раз у яго замірала сэрца пры ўяўленні агульнай карціны таго, што дзеелася на паняволенай зямлі беларусаў:

      Азвярэлы польскі фашызм становіцца ўсё больш жорсткім… Хваля дзікіх рэпрэсыяў перакочваецца па ўсім краі. Масавыя арышты і вобыскі, арышт пяці паслоў – прадстаўнікоў ад радыкальных сялянскіх арганізацыяў, нялюдскія катаванні і здзекі з арыштаваных, разгром беларускіх культурна-асьветных і кааператыўных устаноў – вось вынік «супакаення крэсаў» крывавымі наезьнікамі Пілсудскага.

      …Некалькім арыштаваным пракуратура дамагаецца сьмяротных прысудаў. Шмат арыштаваных сыйдуць у магілу, ня вытрымаўшы катаванняў і турэмнага рэжыму.

      Клясавая нянавісьць буржуазіі ня мае межаў.

      Таварышы рабочыя і сяляне!

      Нэндза даводзе масы да роспачы; эканамічнае, палітычнае і нацыянальнае прыгнечванне акупантаў, катаванні дэфензывы нястрымана піхаюць іх на крывавую клясавую помсту. Аднак, таварышы, час расплаты яшчэ ня прыйшоў. Усялякі ўзброены выступ у сучасны момант, адарваны ад супольнага выступлення з рабочымі і сялянамі Польшчы і Заходняй Украіны, засуджаны на няўдачу, будзе лёгка патоплены ў крыві, сыграе на руку Пілсудскаму, які гэтага і чакае, да гэтага і імкнецца.

      Таварышы рабочыя і сяляне!

      Мы павінны проціпаставіцца пагромам фашыстоўскага ўраду, мы можам не дапусьціць да далейшых рэпрэсіяў толькі праз паўторныя масавыя палітычныя выступы рабочых, сялян і ўсіх працоўных – ня толькі Заходняй Беларусі, але і Заходняй Украіны і ўсяе Польшчы.

      Па


Скачать книгу