У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
сукенках, карычневых ці сініх з белымі каўнерыкамі, чорных фартушках і – дзе ж было ўзяць цёплыя панчохі ці гетры? – усе спрэс у шараварах: сацінавых, байкавых, вельветавых. Пасляваенная школьная дэмакратыя. І яны ўсе былі ў той уніформе: і дачка першага сакратара райкама Ларыса Бандарэнка, і Галя Каспяровіч, бацька якой рабіў на электрастанцыі, і яна, Дана.

      Ці было гэта справядліва? У кожным выпадку – не было зайздрасці. Не было бегу навыперадкі. Яны былі паза прывілеямі. Па-за рэчавай мітуснёй. У іх проста быў нейкі абутак. І адзетак. Калі Дане справілі бела-чырвоную сукенку: белыя крэпдэшынавыя рукавы і манішка, а ўсё астатняе – чырвоная воўна, а да таго яшчэ і шыкоўныя чырвоныя басаножкі на венскім абцасіку, Дане было няёмка. Яна выдзялялася з усіх. «Заможнасць» прыціскала яе. Нават заахвочваючае Ірчына: «Ой, вось бы табе зараз у Мінск! На праспект!» – неяк не давала настрою. Белая варона.

      Яны праглі справядлівасці. Меліся быць міласэрнымі. Хаця само тое слова не было ў цане.

      Яны праглі актыўнай дзейнасці. Тым часам прачыталі «Цімура і яго каманду» і «Як гартавалася сталь». І хацелі свае высакародныя памкненні ўвасобіць у канкрэтных учынках.

      Трэба ствараць суполку. Першы збор быў прызначаны ў Галі Каспяровіч. Яна жыла наўпрост на электрастанцыі, у маленькім пакойчыку, дзе месціліся яе бацькі і двое дзяцей, малодшых за яе. Аднак удзень дарослых не было, ды і малых звычайна да вечара адводзілі ў садок. І ў Галінай хаце былі дзве прыцягальныя рэчы: радыёпрыёмнік і радыёла. Прыёмнікі былі ў многіх, радыёла была прыналежнасцю адметнай. А планы ашчаслівіць, ну, не так каб усё чалавецтва, але ўсіх нямоглых акругі неверагодна супадалі, як ім здавалася, з хрыплаватымі галасамі Бернеса і Уцёсава. «А помирать нам рановато, есть у нас ещё дома дела», – пэўніў адзін. «В этом доме пустом мы танцуем вдвоём, ну, скажите хоть слово», – сцішана прасіў другі. Тэарэтычная частка наконт вялікіх учынкаў міласэрнасці была адпрацавана дасканала, але на практыцы здзейсніць подзвігі ананімна, інкогніта ім не ўдалося. А менавіта ж так рабіла ўсё каманда Цімура. Слоўцы гэтыя – «ананімна» і «інкогніта» – усім падабаліся, прынеслі іх Валера і Віця, вымаўляліся яны з адчуваннем уласнай – хай сабе запазычынай – інтэлектуальнай вагі.

      Ну, а калі цэлы гурт падшыванцаў з’явіўся з прапановай прынесці вады і дроў адной апекаванай, дык яна, разліўшы з перапуду ваду з вядра, ляснула веснічкамі перад іх носам, а ўжо з ганка перапалохана паабяцала давесці да ведама ў школу. Гэта і зусім рушыла іх планы.

      Пазней, калі Дане даводзілася чытаць з’едлівакрытычныя заўвагі наконт тэорыі малых спраў, яна згадвала іх няўдалы дзіцячы вопыт. Але ніколі не пагадзілася з марнасцю тых малых учынкаў. Часам прынесці каму хлеба і слоік малака дае куды больш карысці, чымся высокія тэарэтычныя памкненні і словы, словы, словы… «Любіць чалавецтва лягчэй, як зрабіць дабро суседу», – Рыгор Скаварада меў рацыю. Дана ў сваім жыцці сустракала столькі гарачых барацьбітоў, змагароў, трыбунаў, палымяных


Скачать книгу