Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч
выбегла вонкі, грымнуўшы дзвярыма. Агата пайшла за ёй.
– І чаму яны заўсёды так збягаюць? – запытаў рэжысёр у прадаўца.
– Нэ знаць, брат. Нэ знаць. – адказаў араб.
Хвілін праз дзесяць Агата вярнулася з Марыяй.
– Мне на тоўстым цесце з баранінай, – сказала Марыя арабу, але аператар быў не гатовы і давялося перазняць.
Марыя села за стол, да яе далучылася Агата.
– Марыя, чаго ты чакаеш ад гэтага спаткання? – запытала порназорка ў сяброўкі.
– Чакаю ўжо, калі можна будзе адсюль сысці.
– Гэта таму што кебабні глыбока чужыя польскай культуры?
На шчасце, дзверы зазвінелі – у памяшканне зайшоў Віталь Рыжкоў, і Агата пераключылася на яго.
– Віталь, сёння ў вас спатканне ўсляпую. Хто вам больш падабаецца: нейкая манікюрка або я?
Рэпер ужо адкрыў быў рот, каб адказаць, але заўважыў, што яго здымаюць, і задумаўся, ці варта наогул у гэтым удзельнічаць.
– Брат, ты замаўляй, – сказаў яму араб. – Бо іначай яны паесці не дадуць.
Выбраўшы ежу, Віталь агледзеўся: столік быў адзін. І ён прысеў да Марыі.
– Нарэшце, – скзала Агата. – Нашы героі ўз’ядналіся. Выцягвай, – звярнулася яна да асвятляльніка.
Мужчына ўзяў з торбы два келіхі, паставіў іх на стол.
– Марыя, чаго б вы хацелі выпіць?
– Белага паўсухога, лепш італьянскага, – адказала дзяўчына.
– У нас толькі сапліца, але яна ружовая, – асвятляльнік пачаў напаўняць кубкі.
– Віталь, скажыце, вам падабаецца Марыя?
– Так, – адказаў Віталь, паглядзеўшы на порназорку як на хворую.
Агата паглядзела на Віталя, на Марыю, зноў на Віталя.
– Ладна, – сказала порназорка. – Давайце абмяркуем актуальныя пытанні культуры. Марыя, скажыце, ці можна было размясціць на самай высокай скульптуры Хрыста вай-фай перадатчыкі?
– Я не ведаю. Я пра гэта ніколі не думала, – адказала дзяўчына. – Я думала, што тут першае спатканне.
– Віталь, а што вы думаеце пра вырубку Белавежскай пушчы?
– Можна я шаўрму забяру?
Кухар сапраўды акурат прынёс шаўрму і падаў яе Віталю і Марыі. Госці ўзялі ежу, а аператар пачаў здымаць то яго, то яе, падносячы камеру да самых твараў.
– Марыя, а ты магла б зрабіць агучку да таго, як Віталь есць?
– Не, я ж не порна-зорка.
– Чым ты займаешся?
– Увогуле я кандыдат філалагічных навук, але займаюся манікюрам.
– Зразумела. Вы, Віталь, таксама няздара, гістфак, сацыялогія? Працуеце ў «Макдональдсе»?
– Не, я рэпер. У мяне нядаўна альбом выйшаў.
– Ясна, па-мойму, вы ідэальная пара эмігрантаў. Вы не хочаце пацалавацца? – Агата не здавалася.
Марыя адчувала сябе нібы ў казцы Кэрала, але не ведала, што рабіць, Віталь таксама сумеўся, агаломшаны ідыятызмам сітуацыі. Але на хвіліну ад іх адчапіліся, бо ў кебабню ўвайшоў мужык у спартыўным касцюме. Аператар пачаў здымаць яго.
– Ідзі ты нах-й, – сказаў наведнік і пайшоў з кебабнай.
– Вось,