Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі
вядома ж, вельмі моцна саступае папулярнасці самага знакамітага вампіра ўсіх часоў.
Лізавета, якая паводле сведчанняў, забіла сотні юных дзяўчын, даводзілася каралю і вялікаму князю Стэфану Баторыю пляменніцай.
Вось у такой цікавай сям'і і нарадзіўся будучы манарх Рэчы Паспалітай.
На вяршынях магутнасці
Стэфан Баторый быў добра адукаваным і таленавітым палітыкам. За трон роднай Трансільваніі яму давялося пазмагацца з Каспарам Бекешам, якога лёс у выніку прывядзе да сяброўства з манархам, і ён жа звяжа імя венгерскага двараніна з Гродна, у якім гэты, дастаткова здольны, чалавек, завершыць свой зямны шлях.
Прабіваючыся да трона Трансільваніі, Баторый эфектна лавіраваў паміж Габсбургамі і султанам Асманскай імперыі.
Але наперадзе яго чакала самае значнае кар'ернае дасягненне сярод усіх прадстаўнікоў яго роду. Гаворка, канешне, аб атрыманні ўлады над Рэччу Паспалітай.
Стэфан Баторый. Ксілаграфія невядомага аўтара, першакрыніца: В. Бродзскі, другая палова XIX стагоддзя. Нацыянальны музей Кракаў.
У канцы 1575 года, нягледзячы на канкурэнцыю з боку магутнага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна II, якога ўжо публічна назвалі польскім каралём, Стэфан Баторый здабыў галасы шляхты, у тым ліку і літоўскіх дваран, і быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Стэфан павінен быў стаць каралём, але з абавязковай умовай жаніцьбы на Ганне Ягелонцы – апошняй прадстаўніцы сваёй дынастыі, акрамя таго, Ганна фармальна мела б манаршыя правы, хоць рэальную ўладу меркавалася аддаць Баторыю.
1 мая 1576 года Стэфан ажаніўся з Ганнай і быў каранаваны ў вавельскім саборы Кракава.
Цяпер венгерскі арыстакрат стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім, гэта значыць: валадаром вялізных тэрыторый. I нават подпіс новага манарха Літвы і Польшчы, паведамляў аб яго новым статусе «Стэфан Кароль».
Арыгінальны подпіс Баторыя на дакуменце: Stephanus Rex (Стэфан Кароль). Гродна, 1586 год. Бібліятэка Чартарыйскіх.
Гарадзенскае жыццё Стэфана Баторыя
Гісторыя Баторыя і яго любімага горада пачынаецца ў той момант, калі кароль прыбыў у Гродна, у 1579 годзе.
Выехаўшы з Варшавы на пачатку студзеня, Баторый патрацiў крыху больш тыдня, каб дабрацца да Гродна. Каля горада яго сустрэла дэлегацыя літоўскіх паноў. Пазней ён раіўся з імі наконт ваенных дзеяннях супраць Масквы.
Шмат звестак аб кіраванні Баторыя ёсць у кнізе польскага гісторыка італьянскага паходжання, які працаваў у XVIII – XIX стагоддзях, Яна Альбертрандзі (Jan Albertrandy). Працы даследчыка апублікаваў іншы гісторык – Зегота Анацэвіч, які, дарэчы, у свой час вучыўся ў Гродне. Гэтыя матэрыялы з'яўляюцца цікавымі дакументамі, якія сведчаць пра добрае развіццё гістарычнай навукі ў позняй Рэчы Паспалітай. Варта зірнуць на цытаты з гэтых прац.
«Год 1579. Мялецкага з Варшавы адправіўшы дадому, каб ён падрыхтаваўся, кароль сам