Среди болот и лесов (сборник). Якуб Брайцев

Среди болот и лесов (сборник) - Якуб Брайцев


Скачать книгу
бо сваю сядзібу ён не пераносіў, прынамсі такіх звестак не знайшлося. Але пра тое, што ў яго быў хутар пад назвай «Сярэдні», адзначана ў біяграфічных звестках Ф. Дамінікоўскім, як і тое, што сельскай гаспадаркай пісьменніку займацца не выпадала, бо ўвесь час аддаваў судовым справам. Менавіта ў гэты перыяд Я. Брайцаў прыступіў да стварэння рамана «Среди болот и лесов». Ён завяршыў яго ў 1916 г., але да публікацыі справа не дайшла. Патрэбны былі грошы, якіх у Я. Брайцава не было. Ды і не так проста было знайсці выдаўца, які б узяўся друкаваць раман пра экспрапрыятара Аляксандра Савіцкага, вобраз якога Я. Брайцаў бясспрэчна рамантызаваў і ўзвышаў да ролі рэвалюцыянера і змагара за народную справу.

      Жыццё Якуба Брайцава ад лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. набыло іншы сэнс і змест. Нягледзячы на даволі паважаны ўзрост, ён актыўна ўключаецца ў новую плынь падзей: становіцца сакратаром Забялышынскага валаснога павятовага выканкама, пасля – Клімавіцкага павятовага выканкама, нейкі час займае пасаду павятовага пракурора. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працягваў працаваць у Клімавіцкім выканкаме, з’яўляўся членам калегіі Клімавіцкага павятовага аддзела сацыяльнай абароны, членам калегіі зямельнага аддзела, некаторы час загадваў сельскагаспадарчым складам. У 1923 г. вярнуўся ў Забялышын, дзе займаўся грамадскай працай, быў членам сельскага савета, у 1925–1927 гг. выкладаў курс земляробства ў школе сялянскай моладзі. Незадоўга да вяртання ў родную вёску Якуб Брайцаў перажыў вялікую асабістую трагедыю: у 1920 г. у дваццацівасьмігадовым узросце пайшоў з жыцця сын Іван, у 1922 г. – старэйшы сын Дзмітрый, якому было трыццаць два гады. Гэта моцна падарвала здароўе пісьменніка, пасля чаго ён ужо не мог так актыўна працаваць. Але нягледзячы на слабае здароўе, ён не пакідаў літаратурнай працы. У гэты час ён вяртаецца да свайго рамана «Среди болот и лесов», дапрацоўвае яго і рыхтуе да друку. На захаваным машынапісным тэксце маецца вялікая колькасць аўтарскіх правак і памет. Пра тое, што аўтар рыхтаваў да выдання свой твор менавіта ў гэту пару і ўносіў адпаведныя папраўкі, сведчаць многія радкі рамана. Як вядома, і на гэты раз жадаемае не здзейснілася. Піша ў гэты час Я. Брайцаў аповесць «Хозяин», артыкулы для «Крестьянской газеты», вершы. Як ён жыў, пра што марыў, аб чым клапаціўся апошнія свае гады жыцця ў Забялышыне, вельмі ярка сведчыць яго ліст да сына Васіля ў Маскву, які, атрымаўшы медыцынскую адукацыю, рабіў свае першыя крокі ў практычнай хірургіі. Для найбольш поўнай ілюстрацыі прыводзім гэты ўнікальны біяграфічны і гістарычны дакумент цалкам:

      «С. Забелышин 20/ІХ 28. Дорогие Вася, Лида и Андрюшик! Давно уж я писал Вам. За делами и летнею работаю не мог выбрать времени. Да и, вообще, писать было не о чем. Жизнь катилась слишком однообразно.

      Уведомляю Вас, что наш Жоржик женился 16 с. м. на m-llе Розмысловой Елене Васильевне. Я доволен. Девица высоких качеств и хорошая хозяйка. Теперь порядок пошел у нас хороший во всем и, надеюсь, хозяйство наше начнет прогрессировать.

      Жоржик


Скачать книгу