Мерэйна Патэстас. Яўген Аснарэўскі
ні з кім не развітаўшыся. У гэты ж дзень я ахвяраваў тысячу даляраў у дзіцячы дом. Праз тры месяцы Юрася злавілі падчас яго махінацый і выгналі з працы. Юрка заўсёды быў шчасліўчык і яму пашанцавала зноў – абышлося без крымінальнай справы. А яшчэ праз паўгады медальён Мерэйны ўсплыў на буйным аўкцыёне. Нейкі ананімны спонсар купіў артэфакт і, кажуць, мае намер перадаць яго ў адзін з беларускіх музеяў. Напэўна, мой сон быў прароцкім – усё атрымалася так, як трэба. Вось толькі я да гэтага часу не ўпэўнены, што зрабіў як трэба.
Канатус
– Сяргей Арменавіч Лапаткоў? – спытаў мяне Эдуард афіцыйным тонам.
Я адчуў, што мой пухнаты «дварняковы» кот, вялікі і чорны, зноў вырашыў паджартаваць. Ён звяртаўся да мяне так афіцыйна, калі збіраўся мяне падражніць.
– Чаго табе, Эдуард? – спытаў я.
– Як чаго? Ты ж сам хацеў пагаварыць пра жыццё пасля эпідэміі? – спакойна, але не без ценю хітрай іроніі ў голасе, прамовіў кот.
– Так? – спытаў я, адчуваючы няўпэўненасць.
– Ну так, – пацвердзіў кот.
– Хм, – сказаў я шматзначна.
– Уся справа ў тым, што тут неабходны канатус, – сказаў кот.
– Што-што? – удакладніў я.
– Канатус гэта патрэба ў самаразвіцці. Вось ты, да прыкладу, не скончыш жа развіццё з-за віруса? Ты будзеш працягваць як мінімум таўсцець…
– Гэта яшчэ пытанне хто тут больш таўсцее, – вызвiрыўся я – Вунь ты сам глянь, як на сваім сухім карме з вітамінамі ад'еўся.
– Не важна, – адказаў кот. – Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.
– І аб чым гэта я марыў?
– Прачытаць кнігу Фіхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва ўніверы страшна спадабалася слова «Фіхтэ». Ты яшчэ думаў, што гэтае слова для няветлівай адмовы.
– Не было такога, – удакладніў я.
– Было-было, – адказаў кот. – Успомні лепш, як Машка Волкава на трэцім курсе сказала табе, што ў яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаўся і ўяўляў сабе, дзе гэты эпiкантус ў яе знаходзіцца.
Я злёгку пачырванеў, або па меншай меры мне так здалося.
– Ты ж і цяпер яшчэ часам успамінаеш Машу? Праўда? Вось вазьмі і напішы ёй неяк у iнэце.
– Ну-у-у-у, – працягнуў я, – я ж жанаты. Як жа Наташа?
– Наташа?
– Так.
– А мы ёй не раскажам, – працадзіў кот і па-злачынску падняў вусы.
– Ага, вядома! – кінуў я злосна.
– Добра, не важна. Не важна, што ты будзеш рабіць, але галоўнае, каб ты быў у канатусе. Не хочаш здрадзiць жоначцы? Ну і малайчына! Але гэтая ізаляцыя на карантыне паставіла складаныя пытанні перад нашай сям'ёй, праўда ж? Калі вы не можаце не лаяцца хоць бы на працягу двух тыдняў, якія праводзіце ў шчыльным кантакце…
– Што значыць у шчыльным кантакце? – удакладніў я.
– Як што? 24 на 7 адно з адным, – адрэзаў кот. – Хiба ж толькі ў прыбіральні і ў краме не разам, а ўвесь астатні час «тугезер», так бы мовіць. І ты ўжо гатовы прыдушыць жонку падушкай, пакуль яна спiць…
– Зноў хлусіш, – сказаў я холадна. –