Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич

Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич


Скачать книгу
пальчатку і выцер вочы, затым роўна задыхаў. Шаптаў: «Гэта была істота, не чалавек…істота…я ўсё правільна зрабіў і ў гэты раз… Цяпер трэба данесці карту!» Хлопец хутка выйшаў з вакзала. На хаду, ён правёў сур'ёзным позіркам тое месца, дзе стаяў сілуэт. Ля ўваходу нікога не было. Цяпер для хлопца галоўным было хутчэй вярнуцца ў свой прытулак. Абабягшы палац культуры, Мікалай чуў далёкія крыкі істот, якія даносіліся з боку вакзала. Ён не рабіў ніякіх прыпынкаў, бег, спяшаўся, моцна сціскаў пісталет. Бура супраціўлялася, ішла ў супрацьход, нібы змагалася з ім, забірала сілы. Калі Мікалай падышоў да дзвярэй, за якой яго чакалі Паліна і Яша, ён не спяшаўся націскаць на кнопку. Хлопец прыжмурыўся счырванелымі вачыма, скрозь мокрыя рудыя вейкі ён выглядваў істоту. Ён не жадаў, каб у яго новы дом уварваліся чужыя. Дрэнная бачнасць не сказала яму ні слова, ён націснуў на кнопку каля дзвярэй і цвёрдым голасам вымавіў:

      – Адчыняй!

      Дзверы адчыніліся. Напалоханы Мікалай ускочыў у памяшканне, трасучы пыльнай вопраткай, сарваў маску з твару.

      – Як ты? У цябе атрымалася? – паспяшалася з пытаннямі Паліна.

      Хлопец моўчкі выцягнуў правую руку, не падпускаў да сябе дзяўчыну. Ён хацеў аддыхацца, перш чым нешта сказаць. Спачатку Мікалай паглядзеў на Яшу, які рады быў яго вяртанню. Потым зірнуў на Паліну, на яе прыгажосць. Убачыў: як доўгія чорныя кучаравыя валасы прыгожа ляглі на плечы, як яны атачалі сабой яе мілы белы тварык; як хвалююча бегалі цёмныя вочы; як пяшчотна варушыліся яе пухленькія ружовыя вусны.

      – Ты ў парадку? – спытала дзяўчына.

      – Так. Добра… Я знайшоў карту. Зараз… – сказаў Мікалай і зняў з сябе брудную вопратку, працягнуў дзяўчыне карту. – Вось. Вось што нам трэба.

      – Выдатна! Прабач, але я ў цябе тут знайшла шмат чыстага адзення і вырашыла пераапрануцца ў зручнае. Ці не занадта вяліка на мне сядзіць. Яшу падабаецца. Ты ж не будзеш пярэчыць? Дарэчы, адкуль у цябе столькі ваеннага адзення?

      – Табе пасуе, – з усмешкай адказаў ён, – Тут, непадалёк была крама з вайсковым адзеннем. Вось я вырашыў на ўсялякі выпадак узяць з запасам. Я зараз прыбяру пыльныя рэчы, а ты пакуль разгарні карту.

      Паліна з азартам раскінула паперу на стале. Вадзіла тонкімі пальцамі па жоўтых лініях дарог, шукала вачамі патрэбны маршрут.

      Святло замігацела, задрыжала вельмі хутка, біла па вачах. А праз хвіліну згасла, затым праз секунду зноў уключылася, але ўжо без асаблівых адрозненняў. Гэта крыху напружыла і прымусіла задумацца, асабліва Мікалая, які стаў уяўляць свой план не гледзячы ў карту. Ён у задуменнасці падышоў да дзяўчыны, зладжваў у галаве няпросты паход. Паліна зірнула на яго занадта сур'ёзны твар і спытала:

      – Мікалай, як усё прайшло, як ты схадзіў? Ты, дарэчы, хутка вярнуўся…

      – Хутка, але не спакойна. Будынкі руйнуюцца на вачах. Пачвары нейкія лётаюць, якіх я яшчэ не бачыў. Потым, наткнуўся на істоту і атакаваў яе першым. Але мне было нескладана дастаць


Скачать книгу