Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства. Лявон Карповіч

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч


Скачать книгу
У ХІІІ стагодзьдзі ў складзе Смаленскага княства знаходзіліся такія месцы сучаснай Беларусі, як Амсьціслаў, Ворша, Копысь, Крычаў і Прапойск. Смаленск – старажытны горад крывічоў і сталіца адной зь першых дзяржаваў на этнічнай тэрыторыі Беларусаў, Магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну, першая сталіца Беларускай ССР (1—5 студзеня 1919).

      1150 гадоў г. Смаленску. Марка пошты Расеі, выдадзеная ў 2013

      На марцы намаляваная Смаленская крапасная сьцяна (1595—1602) і герб Смаленску. На палях паштовага блёка – кампазыцыя, якая ілюструе асобныя пэрыяды гісторыі Смаленску: залажэньне горада і фрагмэнт драўлянай сьцяны; Смаленская бітва вайны 1812 года і сьцяг пяхотнай дывізіі Невяроўскага; Смаленская бітва 1941 года і сьцяг 630 палку 107 стралковай дывізіі; дзяржаўны сьцяг Расейскай Фэдэрацыі і сьвяточнае шэсьце.

      Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Гарадзянцы, Яна Багаслова на Варажках і Сьвірская Сьвятога Міхала Арханёла, помнікі архітэктуры XII ст. з рысамі Полацкай і Смаленскай школаў дойлідзтва, Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі магілёўскага барока і некалькі цэркваў XVII—XIX стагодзьдзяў, магутная фартэцыя з Каралеўскім бастыёнам і палац уніяцкага япіскапа, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў.

      Смаленск. Агульны выгляд. Картмаксімум пошты Расеі, выдадзены ў 1909

      На картмаксімуме вылучаецца Сабор Успеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы – катэдральны шасьціслупавы сабор Смаленскай эпархіі Рускай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада Смаленску на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII і XVIII стагодзьдзяў у памяць аб абароне Смаленску ў 1609—1611 на месцы сабору XII стагодзьдзя ў стылі кіеўскага бароку.

      Умелі будаваць, чытаць і пісаць

      У 12 стагодзьдзі ў Заходняй Русі назіралася асабліва інтэнсіўнае будаўніцтва праваслаўных храмаў. У Полацку ў паказаны час было ўзьведзена не менш 10-ці манумэнтальных каменных цэркваў. У Гародні – 3 храмы. Царкоўнае каменнае дойлідзтва разьвівалася ў Тураве, Менску, Віцебску, Наваградку, Ваўкавыску. У многіх паселішчах узводзіліся драўляныя цэрквы. З таго часу да нашых дзён уцалелі храмы: Спаса-Перамяненскі ў Полацку, Сьвятых Барыса і Глеба (Калёскі) у Гародні, Благавешчаньня Прасьвятой Багародзіцы ў Віцебску.

      Барысаглебская Калоская царква. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1992

      Гароднянская паэтка Данута Бічэль так напісала пра Каложу:

      Цудны Каложы снапок:

      Кветка і Крыж,

      Цуд гэты звыш,

      Цуд гэты вытварыў Бог,

      Так чалавек

      Бы ня змог…

      У горадзе Камянец Брэсцкай вобласьці знаходзіцца ўнікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідзтва другой палавіны XIII стагодзьдзя – непераможная Камянецкая вежа. Непераможная, бо яе ні разу не захапіў вораг.

      Камянецкая вежа. 12—13 стагодзьдзі. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1992

      Згодна з летапісамі, Камянецкая


Скачать книгу