Дахавік Казік. Уладзімір Васькоў

Дахавік Казік - Уладзімір Васькоў


Скачать книгу
на даху гарадской бібліятэкі і лічыўся сярод дахавікоў вельмі начытаным і разумным. Ён бы і надалей жыў на бібліятэчным даху, але бібліятэка пераехала ў новы будынак, стары будынак пачалі рэстаўраваць і Юзік мусіў адтуль з’ехаць, бо рэстаўратары заміналі нармальна жыць.

      – Што такое тэхніка бяспекі? – перапытаў Казік.

      – Ну як бы табе патлумачыць?

      Юзік абвёў позіркам гарышча і, пабачыўшы разетку, праз якую Казік падзараджаў свой мабільны тэлефончык, сказаў:

      – Тыцні два пальцы ў разетку.

      Казік і тыцнуў. Пасыпаліся іскры, і цела Казіка пачало біцца ў рытме бугі-вугі. Нарэшце пальцы выскачылі з адтулін разеткі, і дахавік споўз па сценцы. З-пад цыліндра ішоў дым, а на каленках Казікавых штонікаў свяціліся дзіркі. Лоб у Казіка быў увесь мокры.

      – Вось гэта і ёсць парушэнне правіл тэхнікі бяспекі, – весела сказаў Юзік. Ён увесь ажно ззяў ад таго, што змог так даходліва растлумачыць сябру пра тэхніку бяспекі.

      – І што мне з табой рабіць? Тэлевізар – гэта як цукеркі, ты ж ізноў палезеш сваю калыханку глядзець, – Юзік пачаў задумліва хадзіць узад-уперад. – Табе тэрмінова трэба купіць тэлевізар, – нарэшце сказаў ён.

      – Ага. Тэлевізар! Ды ён трыста талераў каштуе! – адказаў Казік.

      – Праблема, – пагадзіўся Юзік. – Але я што-небудзь прыдумаю. А пакуль, – чао…

3. ПЛАН

      Сонейка, на якое апоўдні нельга было зірнуць, увечары пачало цямнець і рабіцца барвовым. Дзень рыхтаваўся да сну, а разам з ім і сонца. Яно пакрысе хавалася за суседнім домам.

      Дахавік Казік сядзеў на краі свайго даху, звесіўшы ножкі, і займаўся вельмі сур’ёзнай справай – пускаў бурбалкі.

      Казік быў майстрам у пусканні бурбалак. Нават чэмпіён горада, шасцігадовы Янук Ладыжка, не мог выдзімаць бурбалкі такога памеру і такой рознакаляровасці. І толькі інтрыгі арганізатара чэмпіянату па пусканні мыльных бурбалак, які адначасова быў яшчэ і бацькам Янука, не дазволілі Казіку атрымаць медаль чэмпіёна.

      Як толькі Казік на чэмпіянаце надзімаў цудоўную бурбалку, Базыль і Юрась, пяцігадовыя агенты Януковага бацькі, стралялі па бурбалцы з трубачак. Кулямі служылі яблычныя зярняткі. Казік ледзь не плакаў ад крыўды і несправядлівасці. Ён вырашыў узмоцнена трэніравацца, каб да наступнага чэмпіянату навучыцца пускаць бурбалкі, якім не будуць страшныя ніякія зярняткі.

      Сонейка хавалася за дом, а Казік сядзеў, пускаў бурбалкі і назіраў, як яны плаўна апускаліся на брук тратуара і пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі.

      Раптам каля дома прыпынілася таксоўка. З салона «Фальксвагена» вылез сябар Юзік. На плячы ў яго сядзела варона. Казік прыгледзеўся і пазнаў Карыну, якая была іх агульнай знаёмай.

      Юзік і Карына задралі галовы ўгору і, прыкмеціўшы Казіка, весела памахалі яму: Юзік – ручкай, Карына – крылом. Праз некалькі хвілін сябры ўжо сядзелі разам і весела сакаталі.

      – Памятаеш, я казаў, што табе патрэбны тэлевізар? – спытаўся ў Казіка Юзік.

      – А як жа, – адказаў Казік і пацёр бок, які ён моцна ўдарыў падчас прагляду калыханкі.

      – Ну


Скачать книгу