.
можа падраўся ліна. Вы некалі глядзелі ў шахту, на ўсю гэта канструкцыю? На тое, як ходзіць трос ходырам. Як невядома адкуль, як нябожчык, перакінуўшыся праз борт, звісае дугой, яшчэ адзін незразумелы трос. І цень ад яго часам палохаў больш за ўсё.
Я жыў на сёмым паверсе, адзінага высокага будынка ў акрузе. Чырвоны дзевяціпавярховы інтэрнат, пабудаваны на старых могілках. У маім кутнім пакоі, заўсёды было холадна. Кветкі ў нас не раслі, бо апроч з'яданага паветра электрапечкай, у атмасферы было нешта яшчэ.
Першыя тры гады маёй школы, ліфт не працаваў. Першыя тры гады школы, колькасць і цяжар школьных кніг імкнулася да максімуму. Да таго ж, у маёй сям'і рабіўся велізарны акцэнт на навучанне.
Мама часта падклікала ці падводзіла мяне да акна на кухні і паказвала на піўбар праз дарогу. У 90% выпадках, там качаўся нехта п'яны, мачыўся на сцены, біўся ці яго пакаваў міліцэйскі патруль. Часам гэтыя дзеянні ішлі па коле цягам кожных дваццаці хвілін.
У пятым класе я перавёўся ў далёкую школу і ліфт адрамантавалі. Узімку, я стаяў у цемры і кватэрным ключом прыадчыняў дзверы шахты, пакуль чакаў ліфт. Я цешыўся, калі ён падымаўся да мяне.
Гэта надыходнае святло і потым ён пралятае да твайго паверха. Менавіта пралятае, бо матор перастае працаваць ці нешта таго і трос ужо не так напружана цягне кабіну ўгару.
Ствараецца адчуванне некаторага лёту, калі ты ўсярэдзіне. Святло грала найважную ролю. Ён нібы адкрываў гэты свет, няважна, быў ты знадворку ці ўсярэдзіне кабіны. Над ліфтам заўжды была лямпачка, як ліхтар на галаве глыбакаводнай пачвары з вялізарнымі клыкамі ды выпуклымі вачыма.
Калі ліфт стаяў на 6 паверсе ці спускаўся ўніз, мне заўсёды было ніякавата. Як быццам усярэдзіне, ці на даху, а можа быць, павісшы на тросе, магло апынуцца нешта жахавітыя. Гэта, мабыць, адзін з галоўных страхаў.
Другое месца займае пралёт патрэбнага паверха. Ліфт спыняецца недзе на подступах да сёмага паверха, далятае да восьмага паверха. Пачуццё непрыязі і немачы пракрадаецца ўсярэдзіну. Дзверы адкрываюцца ў цемру. Нехта рэзка з'яўляецца перад табой. Гэтыя людзі незнаёмыя табе. Можа суседзі. Суседзі якіх ты ніколі не бачыў ды наўрадці пабачыў калі шчэ акрамя ўнутры жаха.
Часам ён прыязджаў на шостай, не ведаю чаму, але гэта мяне палохала больш. Можа ад таго, што на восьмым жыло два мае сябры і сяброўка маткі. Аднак шосты паверх, не абяцаў нічога добрага. І ўсё ткі ў параўнанні з дзявятым паверхам, я гатоў быў падымацца ці спускацца ўсяго на адзін паверх. Бо на дзявятым паверсе столь была значна вышэй, цёмныя калідоры застаўленыя самотным хлудам, смеццем і перарывістым святлом са шчылін дзвярэй здаваліся жудасней.
Дадайце тое, што з дзявятага паверха быў яшчэ неасветлены пралёт да выйсця на дах. Адтуль смярдзела смерцю і экскрэментамі. Бутэлькі, паперкі, шпрыцы, працэсы чалавечай жыццядзейнасці і гуд з маторнага аддзела.
Мне сніліся сны, дзе мой ліфт пралятаў дзявяты паверх. Я да жудасці баяўся гэтых сноў, а пасля іх унікаў ад ліфтаў яшчэ цягам