Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў
яшчэ саліст. Я ж табе казала… па тэлефоне.
Лёшка Пісарэвіч спахмурнеў, загаварыў рэчытатывам, з інтанацыяй лаянкі: – Ну вы даяце… Зь дзеўкамі тваімі мы сьпеліся-сыграліся, а саліст? Я ж яго ў вочы ня бачыў.
І тут ужо Нінэлі Іванаўне давялося азірнулася і сьцішаным голасам паведаміць: – Не хвалюйся, яму хопіць аднаго прагону.
Бычкоўскія дзеўкі чатыры разы езьдзілі ў Гарадок на рэпэтыцыі, але ўсё адно: суладнага сьпеву з аркестрам ніяк не атрымлівалася. Дый з вымаўленьнем былі праблемы. Вось і цяпер, сёмым прагонам, дзеўкі гукнулі: – «Радам, радам», – Нінэль Іванаўна бліснула гнеўным вокам, пяюхі, схамянуўшыся, выдыхнулі: – р-рядасть и бида…» – і далей прасьпявалі як належыць:
Нада, нада цьвёрдый даць атвет:
Солнечнаму миру – Да! Да! Да!
Ядзернаму взрыву – Нет! Нет!
– Н-ниэ-эт! – выдыхнула разам зь пяюхамі Нінэль Іванаўна, дырыгуючы фінал песьні ў экспансіўнай манеры Густава Эрнэсакса[2] – трасучы галавой і ўзьнятымі ўгору кулакамі.
Пасьля восьмага прагону Лёшка, які кіраваў аркестрам і ўадначас граў на баяне, аддзьмуўся, змучана прамовіў:
– Ну што, давай свайго саліста…
Нінэль Іванаўна агледзела залю.
– Рэм Ісаевіч! – у голасе прагучала лёгкая паніка. Нінэль Іванаўна прабегла па залі, выскачыла ў калідор, потым, расьпіхваючы дзяўчын у нацыянальных строях, вылецела на падворак.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.