Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Леанід Лаўрэш

Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць - Леанід Лаўрэш


Скачать книгу
пакоя, у які пасяліліся дзеці Станіслава – Лех і Казімір, да канца 1930-х гг. тут віселі дыпломы дзеда Леанарда, гэты пакой раней быў яго кабінетам. На найбольшым, каляровым, у саліднай дубовай раме дыпломе, быў намаляваны чалавек, які трымаў у руцэ італьянскі сцяг, а каля сцяга меўся надпіс: «Esposіzіone Іnternazіonale dell’Undustrіa e del Lavoro. DІPLOMA DІ BENEMERENZA. Sіgnore Leonardo Іwanowskі. Torіno 1911». Гэта была ўзнагарода за прадстаўленае дзедам Леанардам абсталяванне для вінакурні, у гэтай справе дзед быў выбітным адмыслоўцам. Каля першага вісеў другі, менш прыгожы дыплом з нейкай выставы ў Вене, арганізаванай аўстрыйскай манаполіяй алкаголю і тытуню. Апошні дыплом на французскай мове быў дадзены за выгадаваную ў Лябёдцы гародніну. У гэтым жа пакоі стаяў жалезны ўмывальнік з тазам – зімняя лазня для дзяцей. Улетку ролю лазні выконвалі малыя сенцы каля былога кабінета Леанарда, яны вялі на задні, малы ганак. У сенцах мелася ладная кафляная падлога з фірмовым надпісам пасярэдзіне: «Дзявульскі і Ланге, Апочна». Каб не паслізнуцца, на гладкай паверхні кафлі меліся аб’ёмныя малюнкі кветак. Уся падлога была аблямавана бронзава-жоўтым плінтусам.

      На другім паверсе палаца некалькі пакояў займала жонка Леанарда Іваноўскага, бабуля Ядвіга, той жа Казімір помніў, што «У бабуліных пакоях заўсёды цёпла і ўтульна, на сценах вісяць фотаздымкі яе пецярых дзяцей і ўнукаў. Дзядзька Ежы трымае на каленях сваю малую дачушку Ванду, каля яго – фотаздымкі Стэфана, Вацака, Юркі, Ганкі (фотаздымкі ўнукаў, – Л. Л.), таксама і маёй сям’і. Каля свайго вялікага ложка бабця мае ліхтар, у якім заўсёды гарыць свечка. Пад свечкай стаіць талерка, у якую сцякае парафін. У бабулі мы нядоўга, дамаўляемся пра сустрэчу на заўтра і ляцім аглядзець гаспадарку. Па дарозе сустракаем цёцю Алену, як заўсёды, яна мае для нас шырокую ўсмешку, пахне коньмі і хартамі».

      Суседні маёнтак Шайбакполе

      Лябёдка знаходзіцца ў старажытным месцы гістарычнай Літвы. Пра міфічную гісторыю суседняга Шайбакполя16, у свой час расказалі Тэадор Нарбут і Адам Кіркор. І насамрэч на палях гэтага суседняга з Іваноўскімі маёнтка стаялі курганы і Алена з Іваноўскіх, мела знойдзены ў адным з тых курганоў мела цяжкі, масіўны і досыць прымітыўны пярсцёнак які меў выгляд быццам двух сплеценых вужоў. Алена любіла і часта насіла гэтую рэч.

      Ня дзіва, што людзі з ваколіц Лябёдкі лічылі, што старажытныя духі ўпадабалі сабе руіны палацу ў Шайбакполі. У 1930-я гг. ад палаца засталіся толькі фрагменты сцен з гнёздамі бацяноў, але навакольныя людзі ведалі, што каля руін павінны былі з’яўляцца 7 паненак у белых кашулях са свечкамі ў руках ці рыцар на белым кані. Пляменнікі Алены спрабавалі спраўдзіць гэту легенду і неяк прасядзелі ўсю ноч, але, акрамя гукання савы, палётаў кажана, піску шчуроў, крокаў вожыка, нічога не ўбачылі і не пачулі. Таксама, у Лябёдцы расказвалі зімовай ноччу конна вяртаўся з мястэчка. Стаялі моцныя маразы, і, зразумела, эканом добра «пагрэўся» ў карчме. На мяжы Лябёдкі пры дарозе стаяў стары трухлявы драўляны крыж, цалкам сівы ад марозу. Калі эканом ехаў каля крыжа,


Скачать книгу

<p>16</p>

Паходжанне назвы вёскі звязана з паданнем, паводле якога ў 13 ст. на гэтым месцы былі разгромлены войскі мангольскага хана Шайбака. Адпаведна іншаму паданню, на месцы сучаснай вёскі размяшчаўся ваенны лагер хана, а бітва адбылася каля вёскі Галавічполе. Згодна з пісьмовымі крыніцамі, у 1567 г. Шайбакполе – вёска Лідскага павета, уладанне Александровічаў. У 1690 г. на тэрыторыі Васілішкаўскай парафіі знаходзіліся Шайбакішкі – уладанне Гурыновіча (4 дымы). У 1770 г. каля вёскі дзейнічаў Шайбакпольскі францысканскі кляштар.