Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Леанід Лаўрэш

Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць - Леанід Лаўрэш


Скачать книгу
Мана выявілася, калі трус засмярдзеў.

      Без злой волі, але сурова адносіўся стары да маладых кавалераў, якія заляцаліся да дзяўчат. У Лябёдцы часта гасцявала моладзь, і таму заляцанак не бракавала. У прыбыўшых з візітам маладзёнаў, у якіх ужо пачыналі расці першыя вусікі, стары заўсёды пытаў: «Ці ж бацька дазволіў табе гадаваць вусы?»

      Неяк дайшло да здарэння, якое назаўсёды сапсавала адносіны Іваноўскіх з адным з сваіх сваякоў. Калі ў Лябёдцы сабраліся госці, з-за Нёмана на кані прыехаў пляменнік старога Палікарп Лункевіч9, які толькі што атрымаў афіцэрскі чын. Калі з’явіўся стары Іваноўскі, ён якраз з поспехам заляцаўся да прыгожай панны. Дзед прывітаўся з Палікарпам і пахваліў яго, сказаўшы, што той добра выглядае ў ваенным мундзіры, а потым дадаў: «А памятаеш, Палікарпка, як ты прыехаўшы неяк, не мог рашыць практыкаванне па геаметрыі і я загадаў на гэтым каменю даць табе дзесяць бічоў?». Палікарп пачырванеў як рак, пайшоў на стайню, асядлаў каня і з’ехаў. Больш у Іваноўскіх ён не паказваўся.

      Часам у Лябёдку на паляванне запрашаліся госці. Звычайна такія паляванні арганізоўваліся падчас сямейных урачыстасцяў. Паляўнічыя збіраліся з вечара, і калі дазваляла надвор’е, спалі на сене на падворку. Ім выдаваліся коўдры з падушкамі, і ўдзельнікі палявання клаліся ў радок адзін каля аднаго. Устаць належала да ўсходу сонца. Неяк дзед, абудзіўшыся першым, выйшаў на падворак і ўбачыў, што ўсе паляўнічыя яшчэ моцна спяць. Пастаяў хвілінку, потым загадаў свайму «стральцу», старому Вінцуку Крывашэю, трымаць доўгі кій і стаяць каля спячых, а сам узяў у рукі стрэльбу. Раптоўна паляўнічыя пачулі стрэл і адчулі ўдары па спінам і нагам. Усе імгненна паўскоквалі. Для ўсіх такі пачатак палявання быў у навіну!

      Стары меў вялікі запас паляўнічых апавяданняў і ахвотна іх расказваў. Звычайна пры гэтым дадаваў да расказаў розную небывальшчыну. Дзясяткі разоў расказваў пра спрытнага зайца, якога гналі сабакі, а ён расплыўся ў паветры, і сабакі страцілі яго след. Потым даведаліся, што заяц заскочыў на высокі пень, таму ганчакі яго не заўважылі і прабеглі міма. Аднак пра адно паляўнічае здарэнне дзед не любіў узгадваць. Было гэта так. Ён паляваў на зайца і пачуў, што сабакі гоняць звярка ў яго бок. Заяц ужо павінен быў выскачыць на дарогу, і стары падрыхтаваўся яго сустрэць, як раптоўна пачуў: «Хай будзе пахвалёны», – па дарозе ішла вясковая кабета. Дзед замест «На векі вечныя» закрычаў: «Пацалуй сабаку пад хвост!» І як раз у гэты момант заяц збочыў і ўцёк.

      Запомніўся ўнукам яшчэ адзін забаўны эпізод з бясконцых паляўнічых гісторый дзеда. Падчас адпачынку пасля палявання, адзін з гасцей, нахіліўшыся, нешта прашаптаў старому на вуха. Станіслаў Іваноўскі меў кепскі слых і, недачуўшы, гучна адказаў: «Што такое… а… добрае месца? Пачакай трохі, зараз закончу расказваць пра справы з тым зайцам… Зараз пакажу». І няспешна закончыў свой аповед, не звяртаючы ўвагі на тое, што госць не мог ужо дачакацца фіналу. У канцы ён зноў пачаў шаптаць нешта дзеду


Скачать книгу

<p>9</p>

Генерал-маёр Палікарп Лункевіч пахаваны на Варшаўскіх Павонзках.