Камедыя. Марашэўскі Каятан

Камедыя - Марашэўскі Каятан


Скачать книгу
так не ўдаецца, як мы хочам. Чы пазнаў ты, вашэць, цяпер нашу бяду? А як жа нам на яго не наракаць і не плакаць? Хэ-хэ-хэ. (Плача.) Ох, Адам, Адам! Каб цябе ніколі больш не ўспамінаў!

      Чорт. Але хіба ў тым Адам вінаваты, што ты яго так часта і з дакорам успамінаеш?

      Селянін. Эге! Калі ты, вашэць, не ведаеш і не спытваў яшчэ таго прабаваць, так і не пытайся.

      Чорт. Але, а, а, а…

      Селянін. Ідзі проч, кажу! (Замахваецца.) Каб ты скрозь землі пайшоў!

      Чорт. Але, а, а, а…

      Селянін. Ага, ту на цябе! Усё толькі кажаш: а, а… А каб ты сам пайшоў да папрацаваў так, як мы, не бойся, і цябе б ліха ўзяло б.

      Чорт. Але, пане Дзёмка, не будзь жа такім строгім.

      Селянін. Адкуль ты, вашэць, ведаеш а маім іменю?

      Чорт. Для мяне няма нічога тайнага, і таму я ведаю, што такое праца. Я толькі пытаюся, чаму ты на Адама наракаеш?

      Селянін. Скажы ж ты, вашэць, мне, за што ты так чорны, як чорт?

      Чорт. Я крыху, праўда, працаваў, але, аднак, аж счарнеў.

      Селянін. Не пазнаў я, што ты казаў. Для чаго, для чаго?

      Чорт. Таму, што не так рабіў, як мне належала.

      Селянін. Да што да таго належыць? Я і часта так не раблю, як мне паны кажуць, аднак я не чорны.

      Чорт. Ты часта быў чорным, толькі не бачыў сябе.

      Селянін. Што ты кажаш, я сябе не відзеў? Ілжэш, ілжэш? Вот я табе кажу, што ты ілжэш.

      Чорт. Ты і зараз чорны, паглядзіся. (Паказвае люстэрка.)

      Селянін. Прападзі ты! На што мне гэтае зеркала? Я сягоння, ідучы касіць, у чыстым ручаю, калі піць захацелася, глядзеўся, аднак не чорны.

      Чорт. Не так, як належыць, глядзеў на сябе.

      Селянін. А як жа там у чорта?

      Чорт. Вось так, вось так. (Скачучы каля яго, зноў паказвае яму люстэрка.)

      Селянін. Не хачу, не хачу!

      Чорт. Трэба ўсебакова сябе пазнаць.

      Селянін. Як жа там належыць сябе пазнаць? Скажы ты мне.

      Чорт. Недастаткова глядзець на сябе знешнім зрокам, трэба яшчэ і ўнутраным.

      Селянін. Мой дабрадзею! Скажы ты, вашэць, мнё, чы душа маець вочы? Я ведаю, што маю душу і цела, і ў галаве ёсць дзве вочы; так у душы мусіць быць болей, бо мне казалі папы, што душа большая ёсць, як цела.

      Чорт. Праўда, бо больш пазнаеш, чым бачыш. Бачыш толькі адну рэч, а з яе і дзесяць внёскуў зробіш.

      Селянін. Ты, вашэць, мусіш быць дужа мудрым, бо калі што кажаш, так я і пазнаць не магу. Скажы ты, вашэць, мне, што гэта за падвёнскі? Ох не! – за звёнскі, за звёнскі?

      Чорт. Я не кажу пра дзявочыя звёнскі, але пра тое, калі табе з адной пазнанай рэчы выплывае другая.

      Селянін. Да душы ж, гэта праўда мусіць быць, бо мне часта кроў з носа плывець.

      Чорт. Ох! Не пра гэта я табе кажу. Але калі ты бачыш, што жонка твая, разлажыўшы агонь для прыгатавання вячэры, ідзе на агарод, дык ты падумаеш сабе, што ёй якойсьці рэчы не хапае для прысмаку.

      Селянін. Да душы ж, гэта заўсім шчырая праўда! Я ёй часта прыпамінаю, каб яна мне хрэну, часныку, рэдзькі, цыбулі, пастарнаку, пятрушкі ды агурцоў


Скачать книгу