Павадыр. Михаил Новик

Павадыр - Михаил Новик


Скачать книгу
ай лямпачкай пад столлю і электрычная разетка. Што яшчэ патрэбна камандзірованаму?

      Акно выходзіць у сад, які зіхаціць свежай ярка-зялёнай лістотай першай паловы лета. Я падыйшоў да аканічкі і з задавальненнем удыхнуў лёгкае, напоўненнае пахам пакошанай травы паветра. Загледзеўся на тое, як прыгожа промні сонца ляжаць на пладовых дрэвах, падсвечваюць завязь яблык, груш і вішань, якія абляпілі галіны так, што месцамі здаецца, нібы гэта вінаградныя гронкі. Так бы і стаяў яшчэ доўгі час, удыхаючы здаровы пах незабруджанай цывілізацыяй прыроды, але вадзіцель чакаць не будзе, трэба рухацца, вызваляць багажнік ад сваіх рэчаў.

      Усяго дзве гадзіны таму, калі я агучыў сваё пажаданне пасяліцца ў мясцовых жыхароў без аніякай папарэдняй падрыхтоўкі, на мяне паглядзелі як на вар’ята. Ўжо неаднаразова прадстаўнікі чэскай кампаніі, якая па дамове з кіраўніцтвам Беларускай дзяржавы будуе тут, у Нясвіжкім раёне, буйны жывёлагадоўчы комплекс, намагаліся заручыцца падтрымкай жыхароў чатырох размешчаных навокал ад будаўніцтва вёсак. Але гэтага так і не змаглі зрабіць.

      Не, ніхто не нападаў на прадстаўнікоў кампаніі, не гнаў іх прэч, не рабіў перешкод будаўнічаму транспарту, які цэлымі суткамі мясіў сваімі коламі гразкія дарогі, што праходзілі праз вёскі. Мясцовыя жыхары быццам зусім не бачылі, што адбываецца навокал. Прынамсі, што вельмі дзіўна ў сучасных рэаліях, яны ні з кім з чужых не размаўлялі. Зусім не размаулялі, нават не адказвалі на прывітанні. Толькі ў рэдкіх выпадках абарыгены выціскалі з сябе некалькі слоў, і рабілася гэта толькі тады, калі побач стаяў міліцыянер ці прадстаўнік мясцовых улад, які жорстка загадваў адказваць на пытанні. І, вядома, пад прымусам ніякіх добрых размоў не атрымлівалася. Безумоўна, кампаніі было б значна лягчэй пры дапамозе месцічаў уладкаваць прыезжых будаўнікоў на першых кроках будаўніцтва, знайсці сярод іх падсобных рабочых і вырашыць яшчэ шмат дробных праблем, якія, пры вялікіх аб’ёмах работ і колькасці розных напрамкаў, узнікаюць кожны дзень. Але наладзіць добрыя ўзаемаадносіны ніяк не атрымлівалася.

      Гэта было непрыемна, але амаль ніяк не адбівалася на тэмпах будаўніцтва. У выніку ўсё ўладкавалі і без дапамогі вяскоўцаў. Зараз будаўніцтва ідзе, як запланавана, і нават хутчэй. Па праўдзе кажучы, будаўнікам было амаль што ўсё роўна, як паводзяць сябе месцічы. Яны на самой справе ціха радаваліся таму, як паставілі сябе гэтыя «ненармальныя», паколькі па вопыту добра ведалі, што ў цывілізаванай Еўропе ўжо з самага пачатку работ на іх навалам ішлі б нападкі розных «зялёных» і іншых ахоўцаў прыроды і правоў чалавека, якіх адразу клічуць мясцовыя жыхары. А тут – цішыня, і ніхто не перашкаджае займацца сваёй справай. Ну і што, што да месца працы вымушаны ехаць лішнія паўгадзіны? Пройдзе зусім нямнога часу, з’явяцца больш-меньш прыстасаваныя для жылля баракі на самой будаўнічай пляцоўцы, а людзі, якія жывуць ў наваколлі, ў рэшце рэшт проста не атрымаюць па некалькі сот еўра за арэнду жылля.

      Не жадае вясковая моладзь папрацаваць за грошы, якія ў некалькі разоў вышэй за іх звычайныя заробкі – дык гэта іх праблемы. Так што можна было б і супакоіцца, але кіраўніку будоўлі нешта не давала гэта зрабіць. Ен імкнуўся зразумець, чаму мясцовыя жыхары так нестандартна сябе паводзяць. Што тычыцца пратэстаў – усё зразумела. Беларусь – не тая краіна. Але жывуць у вёсках небагата і, тым не меньш, ніхто не жадае падзарабіць лёгкіх грошай.

      Пачатковыя даведкі ў куратараў будаўніцтва з боку дзяржавы нічога не далі. Гэтыя людзі і самі нічога не ведалі. На ўсе пытанні толькі паціскалі плячыма. Потым, пасля размоў з прадстаўнікамі адміністрацыі раёна і людзьмі з іншых раённых улад, нейкая інфармацыя з’явілася, але на ўзроўні – жыхары вёсак заўжды такія, нелюдзімыя, жывуць ізалявана. Яны кантактуюць з іншымі толькі пад прымусам, але не перашкаджаюць і не будуць гэтага рабіць. Таму не трэба на іх звяртаць увагі.

      Аднак вопытнага Вольшына Жуха, кіраўніка праекта чэскай кампаніі, нешта засмучала. Гэта не першая і нават не дзясятая яго будоўля, і яшчэ ніколі ён не сутыкаўся з поўнай абыякавасцю месцічаў. Ён жа не нейкую хацінку будуе, а цэлы жывёлагадоўчы комплекс на тэрыторыі амаль у пяць тысяч гектараў! Тут будуць працаваць тысячы людзей, якія забяспечаць мясам амаль усю краіну з дзесяцімільённым насельніцтвам. Усё наваколле ператвараецца для патрэбы мясной вытворчасці: вырубаюцца лясы, распахваюцца палі. Побач з вёскамі закладаюцца аграгарадкі, будуюцца дарогі. Але тубыльцам нібыта ўсё аніяк. Вольшын быў бы спакойны, нават калі б мясцовыя жыхары аб’явілі яму вайну, хоць гэта зусім неразумна. Усё робіцца па вышэйшых еўрапейскіх стандартах, і ніякіх праблем быць не можа.

      А для раёна жывелагадоўчы комплекс увогуле – вялікае дабро ў эканамічным сэнсе. Гэта моцна паўплывае на якасць жыцця людзей наваколля ў лепшы бок. Зараз маюцца магчымасці зачапіцца за новае прадрыемства, спачатку на будоўлі, а потым прыйсці на працу на жывёлагадоўчы комплекс у якасці падрыхтаваных спецыялістаў, якія ўжо ўсё вывучылі і з усім пазнаёміліся пад час будаўніцтва і наладкі тэхналагічнага абсталявання. Прыйсці ў якасці адукаваных і зусім не танных супрацоўнікаў. І гэта толькі адзін варыянт з мноства. Вольшын стаміўся адбівацца ад армады жадаючых папасці да яго на працу. Ад мноства тых, хто бачыць перспектывы, імкнецца скарыстаць


Скачать книгу