Быць хрысціянінам. митрополит Антоний Сурожский

Быць хрысціянінам - митрополит Антоний Сурожский


Скачать книгу
які мяне вельмі ўразіў. Я яго назаву, бо трэба памятаць такіх людзей: айцей Георгій Шумкін. Ён быў святаром нашага дзіцячага летніка, і нас, хлопчыкаў, дзівіла, што ён умеў усіх нас любіць без разбору. Калі мы былі «добрымі», ягоная любоў была святочнай радасцю; калі мы адступаліся ад Божае ласкі, рабіліся дрэннымі, благімі, ягоная любоў не мянялася, толькі рабілася вострым болем у ім, болем, які нас вылечваў і перамяняў. Я тады пра Бога нічога не ведаў, але гэта мяне ўразіла і засталося ў маёй памяці і ў маім сэрцы; і раскрылася толькі тады, калі я пра Бога даведаўся. Так, Бог нас гэтак любіць: Ён святочна радуецца – і Ён памірае на крыжы… І гэтая смерць Хрыста на крыжы (таксама, як і востры боль у душы і ў сэрцы айца Георгія Шумкіна) можа быць адраджэннем нашым і адраджэннем іншых людзей, бо многія з нас перамяніліся ад таго, што не маглі стрываць, не маглі бачыць, як Ён пакутуе.

      Вось што, як мне здаецца, у простых словах і ў маштабе звычайнага простага жыцця, значыць быць хрысціянінам у сучасным свеце.

      Пра царкву

      Адзін істотны момант хрысціянства – тое, што Сам Хрыстос нічога не напісаў. Евангелле, якое мы маем, гэта памяць Царквы, памяць самых блізкіх вучняў Хрыста аб тым, што яны перажылі, чаму навучыліся падчас стасункаў з Ім; але Сам Хрыстос не пакінуў пасля Сябе кнігі, як пакідалі шматлікія іншыя настаўнікі. Што ж Ён пасля Сябе пакінуў? Ці ведаем мы з пэўнасцю, што Ён казаў, чаму навучаў, якім быў Ягоны вобраз? Так, ведаем, і нашмат больш пэўна, чым калі б у нас была кніга, у якую мы «ўчытвалі» б тое, што нам хочацца ў ёй пабачыць, як мы пастаянна робім, чытаючы творы розных пісьменнікаў: мы бачым сябе ў іх і ўспрымаем кнігу толькі ў меру свайго разумення. Хрыстос не пакінуў кнігі, але пакінуў жывую супольнасць, якая называецца Царквой і якая Яго асабіста ведае.

      Я кажу «ведае», а не толькі «ведала», бо з веку ў век усе тыя, хто стаў вернікам, гэта людзі, якія так ці інакш сустрэліся з Хрыстом, і яны могуць паўтарыць словы аднаго з Пасланняў апостала Яна: «Пра тое, што мы чулі […], што бачылі на свае вочы, што і разглядалі, і што краналі рукі нашыя […], абвяшчаем вам (1 Ян 1:1-3); мы гаворым пра тое, што для нас абсалютна несумненная рэчаіснасць у межах нашага досведу. Гэта з веку ў век здараецца з незлічоным мноствам людзей. І трэба памятаць, што Царква – не проста супольнасць людзей, аб’яднаных, як гаворыцца ў Катэхізісе, догматамі, царкоўнай іерархіяй і таемствамі. Вядома, што ўсё гэта ёсць у Царкве і з’яўляецца як бы ейным складнікам, але ёсць у Царквы і іншы стрыжань – сустрэча, сустрэча сам-насам з Хрыстом. Гэтая сустрэча можа ўзрушыць альбо можа адбыцца спакваля, ледзь прыкметна, але яна заўжды мае здзейсніцца, каб чалавек мог сказаць: «Я – вернік».

      Але тут ёсць момант, які мне здаецца вельмі істотным. Вера як досвед сустрэчы з Богам – невыяўная. Перадаць тое, што адбылося, немагчыма; чалавечай мовай можна выказаць толькі тое, што ўласціва мове, нашаму ўспрыняццю. Я вам распавяду шчыра, хоць, можа, недарэчы, што са мною здарылася, і потым перайду да пытання пра тое, як вера можа


Скачать книгу