Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка

Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка


Скачать книгу
бомж, з агідным тварам і крымінальнымі манерамі.

      – Мулявін, кажаш? – агрэсіўна шчэрыцца ён на гаўбец. – Па-ціпу на «Славянскі базар» з таго свету прыехаў… Ты што – за лохаў нас трымаеш? За свой базар па-панятках адкажаш?

      Дакументаў у кішэнях мулявінскага пінжаку няма. Апошняга «песняроўскага» дыска з выявай саліста – таксама. Так што адказаць няма чым. Але ж абурэнне ў ягонай душы ўжо палае пажарам, і згасіць гэты пажар можна адно гарэлкай…

      Тым часам валацуга з крымінальнай пысай нечакана выдае вельмі слушную прапанову.

      – Алё, я зараз гітару табе перадам. Як збацаеш што-небудзь з «Песняроў» – зганяем у краму. Як не – шыбы паб’ем. Згодны?

      Маэстра мужна глынае крыўду, ніжа плячыма і… пагаджаецца. А што яму яшчэ застаецца?

      Як тое ні дзіўна, але галадранцы вельмі хутка прыносяць гітару. Відавочна не «Stratocaster»: пабітая дэка, абцёрты грыф, раскудлачаныя струны… Няйначай, на сметніку знайшлі. Мулявін расплятае на гаўбцы капронавы шнур для бялізны, спускае канец долу…

      – Што вам выканаць? – змрочна пытаецца ён, настройваючы інструмент.

      – А што хочаш, – літасціва дазваляюць бамжы.

      З гаўбца чуваць шоргат і стрыманы кашаль. Але ўжо праз колькі хвілінаў фіялетавае сутонне поўніцца дробным гітарным пераборам, і вечаровы двор працінае маркотны тэнар:

      Бывай, абуджаная сэрцам дарагая,

      Чаму так горка, не магу я зразумець…

      Каля смеццевых кантэйнераў робіцца нязвыкла ціха. Бамжы розных узростаў, полаў і ступеняў маргінальнасці вылазіць на святло і паглядаюць на Песняра, рыхтык дрэсіраваныя пацукі на гамельнскага флейтыста.

      Мулявін акуратненька кладзе апошні акорд. Клышаногі валацуга разгублена шкрабае патыліцу:

      – Супада-ае… Можа, і сапраўды той самы Мулявін? Карацей, мужык, скідай бабло, зараз зганяем. Табе што – чарніла ці гарэлкі?

      – А як у цябе лавэшак мала, дык дабавім! – добразычліва дадае крымінальны галадранец з агідным тварам. – Можа, яшчэ і закускі якой?

      Пакуль эстэтызаваная басота-галота бяжыць да «начніка», маэстра нечакана натхняецца і ўжо без усялякіх заявак слухачоў працягвае канцэрт з песень сваёй маладосці – ад «Касіў Ясь канюшыну» да «Александрыны». І выкананне гэтае цудадзейным чынам змяняе старога, спітага і паўзабытага ўсімі музыку. Голас маладзее, твар ільсніцца, вочы блішчаць… Адбываецца тое, што наркаманы называюць «прыходам», лабухі – «драйвам», а псіхолагі – мастацкім афектам Творцы.

      Пад гаўбец ціхенька падцягваецца астатняя дваравая публіка: гопнікі, блядзі і нават участковы мент. Усе слухаюць засяроджана і ўдзячна, і гэта наводзіць на філасофскія думкі пра душэўнае ачышчэнне і ўсеабдымны катарсіс.

      Па хуткім часе з боку «начніка» з’яўляюцца і бамжы-дарбадзеі. Прытым клышаногі яшчэ здалёк пераможна ўздымае па-над галавой пляшку гарэлкі, а агідны дэманструе ладны кавалак ліверкі. Праціскаюцца праз натоўп, сінхронна задзіраюць падбароддзі і з глыбокай пашанай паведамляюць:

      – Вось, купілі


Скачать книгу