Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. Уладзіслаў Ахроменка

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша - Уладзіслаў Ахроменка


Скачать книгу
якія свядома спойваюць Homo Slavіanikus’аў, пасля чаго заснуў.

      Раніцою, з першым глытком самагонкі, Кацап вырашыў, што гэтая новая зямля і стане радзімай ягонага народа…

      Сярэдні брат, звыклы да выгодаў жыцця, рушыў на поўдзень, у дзікі стэп. Хахол выправіўся ў шлях амаль цвярозы, бо Кацап на развітанне пазбавіў яго галоўнага тагачаснага энерганосьбіту – бражкі. Прыпякала сонейка, дзмуў вецярок, і чупрына на галаве Хахла варушылася, нібы жывая. Размілаваны сярэдні брат выцягнуў кобзу і заспяваў песню пра волю і долю. Ён даспяваў думу, дажаваў апошнія варэнікі і нечакана адчуў боль за бессэнсоўна пражыты дзень. Хацелася выпіць, але есці хацелася яшчэ больш.

      Нечакана з-за спіны сярэдняга брата пачулася рохканне. Хахол азірнуўся і ўбачыў дзіўную істоту: брудна-ружовая скура з жорсткай шчэццю, доўгі лыч, агрэсіўны позірк заплылых вочак, дурнаватая ўсмешка закарэлага роту…

      – Брат… Старэйшы! – прыгадалася Хахлу, і ён з асалодаю, што было моцы, даў у гнюсны лыч выспятка. Істота завішчэла і кульнулася дагары капытамі.

      Ціхая стэповая ноч поўнілася пяшчотай: дыяменты зораў, жоўтая поўня і водар смажанага сала па-над бязмежным морам сівога кавыля…

      З раніцы Хахол абсмактаў свінячую скуру, заспяваў песню пад акампанімент кобзы і зразумеў, што лепшага за гэтае месца яму ўжо не знайсці…

      Малодшы ж брат абраў заходні шлях, бо нічога іншага, апроч дрыгвы, буслоў і жабаў яму не засталося. Бульбаш выправіўся ў дарогу без пітва і харчоў, бо выпіўку і закуску ў яго дарэшты забралі старэйшыя браты.

      Пошукі новай зямлі выдаліся пакутлівымі і зморнымі. Бульбашовы ногі вязлі ў дрыгве, хмызы абдзіралі твар, а аднойчы яго ўкусіла гадзюка. Штовечар знясілены малодшы брат клаўся спаць на купіну і зацікаўлена аглядаў краявід – чырвоны захад над зялёным балотам. Так і засынаў з расплюшчынымі вачыма. А на раніцу ўжо самі сабою складаліся радкі: «…мая шыпшына – зялёны ліст, чырвоны цвет». Сярод братоў Бульбаш заўсёды лічыўся дурнем, бо быў схільны да паэзіі, якая не давала матэрыяльных выгодаў.

      Малодшы брат доўга і марна шукаў месца, прыдатнага для жытла, і засынаючы штовечар на новай купіне, бачыў адно і тое ж: чырвоны захад над зялёным балотам. «Вось сымбаль твой, забытыкраю родны!» – склаўся ў яго новы радок. З тых часоў спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў выклікала ў Бульбаша і агіду, і замілаванне адначасова. – Куды яшчэ ісці з тае зямлі, якая здольная нараджаць вершы? – запытаўся ў сябе малодшы брат і вырашыў назаўсёды застацца на балотнай выспе, ізаляванай ад усяго цывілізаванага свету…

      Кацап, Хахол і Бульбаш пасяліліся на ўпадабаных імі землях назаўсёды. Яны пладзіліся і памнажаліся, аралі зямлю і пасвілі быдла. І вось аднойчы іх нашчадкі вырашылі сустрэцца…

      Магутны Божа

      Кацапы, Хахлы і Бульбашы выправілі на братэрскую сустрэчу сваіх князёў. Хахлы – Уладзімера, Бульбашы – Рагвалода. Нашчадкі старэйшага брата таксама накіравалі на сустрэчу свайго князя. Але той па нацыянальнай завядзёнцы так напіўся ў дарозе, што нават не здолеў назваць


Скачать книгу