Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. Уладзіслаў Ахроменка
войска абклала Юр’еўскі замак, у якім зачыныўся было полацкі князь.
Вялікі Магістр, тагачасны фюрэр Фрыцаў, моцна баяўся розгаласу. Каб Рымскі Папа дазнаўся пра ягоную мілітарную бяздарнасць, дык разжалаваў бы яго ў шэраговыя ландскнехты і выслаў бы ў чарговую супрацьтэрарыстычную аперацыю супраць палестынскіх ісламістаў. Правадыр Фрыцаў прапаноўваў Вячаславу Барысавічу што заўгодна: грошы, зброю, новыя землі, статкі коняў і прыгонных Ліваў. Але ўпарты палачанін патрабаваў аднаго: засведчыць свой рыцарскі подзвіг пергаментнай даведкай з пячаткай Вялікага Магістра. Натуральна, фюрэр адмовіўся канстатаваць паразу. Баючыся розгаласу і ганьбы, Вялікі Магістр шчыльна абклаў Юр’еўскі замак і дачакаўся, пакуль каланіяльная экспедыцыя сканае ад нястачы харчоў і пітва…
Даніла Галіцкі хутка скеміў, што рыцарскі подзвіг – гэта не абавязкова мілітарны трыумф. Тым больш, для перамогі над Басурманамі, якія на той час панавалі ў Хахляндыі, у яго відавочна не ставала моцы. Да таго ж, навала з Усходу пагражала нават захадэнскім землям: атрады вузкавокіх карнікаў штогод спусташалі Галічыну. З тае прычыны прадбачлівы Даніла зарганізаваў колькі дзесяткаў схованак для будучых дзеячоў супраціву, якія назваў “криївками”. Многія з іх натуральным чынам рэарганізаваліся ў гандэлкі, піўніцы і крамніцы. З цягам часу гэтыя карысныя паспалітыя ўстановы пашырыліся да памераў вёсак, мястэчак і нават гарадоў. Самая знакамітая “криївка”, слынны горад Львоў, і дагэтуль выклікае ў дзікіх азіяцкіх землях шалёную нянавісць да яе насельнікаў і натуральную зайздрасць да асартыменту…
Кацапскі князь Аляксандр, седзячы на печцы ў сваёй рэзыдэнцыі, некалькі гадоў жлукціў самагон і асэнсоўваў словы Данілы Галіцкага: “Подзвіг – гэта тое, што іншыя баяцца зрабіць!” Нарэшце ён склікаў наўгародскае веча і паставіў пытанне рубам: – Чаго больш за ўсё баяцца рыцары?
– Дупу адмарозіць! – адказалі дасведчаныя наўгародцы, якія гандлявалі з Ганзейскім хаўрусам.
– Чаму? – не зразумеў Аляксандр.
– Коротка кольчужка!
Кацап неадкладна паехаў на бераг замерзлага Чудскога возера. Ён скінуў даматканыя парткі і пасвяціў дупай у бок ненавіснага Захаду.
У той самы час на другім беразе Чудскога возера дваццаць рыцараў-мніхаў з Тэўтонскага ордэну хрысцілі мясцовых дзікуноў: Чудзь і Эстаў. Голая дупа кацапскага князя, хаця і прыўнесла ў суворы абрад лацінскага хросту мастацкую разнастайнасць, але выклікала слушнае абурэнне каталіцкіх місіянераў. – Гей, славяне! – шалёна лямантаваў Александр, вымахваючы порткамі.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим