Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка
ты можаш устаць?! – крыкнуў Свенсан. – Як ты сябе адчуваеш?!
– Я магу варушыць толькі левай рукой! – прахрыпеў у адказ Лэслі. – Яна штосьці пашкодзіла мне, гэтая сучка, моцна пашкодзіла! Я нават ног не адчуваю! Забі яе, Алаф, забі!
– Ты і сапраўды хочаш забіць мяне? – раптам спытала жанчына Свенсана, па-ранейшаму не кранаючыся з месца. – Ты гэтага хочаш?
– А ты? – пытаннем на пытанне адказаў Свенсан.
Жанчына раптам усміхнулася, але ўжо не злавесна, як раней, а крыху нават сумнавата.
– Ты загінеш! – яна памаўчала з хвіліну і дадала: – Як толькі ты паспрабуеш напасці на мяне – ты загінеш!
Гэта было праўдай, і Свенсан выдатна гэта ведаў.
– Што ж мне з табой рабіць? – у нейкім задуменні прагаварыла жанчына. – Хіба толькі…
У яе руцэ немаведама адкуль з’явіўся раптам пісталет. Разумеючы, што ўсё скончана і ён прайграў, Свенсан, тым не менш, ірвануўся наперад, стараючыся выйграць тыя долі імгнення, якія былі неабходны жанчыне, каб узняць зброю і націснуць на курок…
Вядома ж, ён не паспеў.
Суха трэснуў стрэл, і адразу ж штосьці ледзяное і, адначасова, такое пякучае ўпілося Свенсана ў грудзі, разам адкідваючы яго назад. Свенсан упаў на падлогу, зноў ускочыў… і з новым сухім стрэлам зваліўся ўжо канчаткова. Абмяклае цела былога космадэсантніка тарганулася яшчэ некалькі разоў, хутчэй, па інерцыі, чым свядома. Потым яно безжыццёва застыла ў нейкай дзіўнай, выварачанай позе… так людзі не ляжаць нават пасля смерці… не павінны ляжаць…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.