Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
Рэч тут не ў прыгажосці ці зваблівых вочках (гэтага дабра ў сезоны студэнцкіх практык заўжды было покатам), рэч у звычайнай камунікабельнасці напалам з абаяннем, пасыпаным іранічнасцю мала не постмадэрнісцкага кшталту. Такая рэцэптура выклікала зваротнае жаданне камунікаваць, а не праціраць моўчкі порткі дзе-небудзь на ўзбочыне лакальных інфармацыйных плыняў. Магчыма такая незвычайная для мяне цяга тлумачылася Валінымі прафесійнымі здольнасцямі ў журналістыцы, якая была яе другой спецыяльнасцю пасля беларускае філалогіі.

      У кожным разе мы ўдвох спрабавалі раскачагарыць наш 11 «А», наіўна мяркуючы, што гэта магчыма ў прынцыпе. Валя праводзіла традыцыйныя псіхалагічныя тэсты. Дзеці традыцыйна кпілі з тэставых пытанняў і пісалі ў адказ чыстую бздуру. Вылучаліся тут найперш хлапцы, якія спрэс былі смехунамі першай гільдыі і нават уголас давалі з’едлівыя каментарчыкі, мала зважаючы на маё змяінае шыпенне. Аднак Валіны сацыяметрычныя ды іншыя абследаванні былі дзіцячым лепятаннем на лужочку ў параўнанні з грудам пытанняў, якія падкінула (атрымай фашыст гранату!) школьная сацыяльна-псіхалагічная служба, дзе самым нявінным было «Ці п’яце вы спіртное разам з бацькамі?», а самым пакручастым «Ці вы ўжо мелі полавы кантакт?».

      Хлапцоў гэта весяліла. Дзяўчат бянтэжыла. У выніку адсотак шчырасці быў нянадта высокім. Мноства вучаніц перажывала, ці не пазнаю я іх почырк, бо думалі, што я адразу ж пабягу глядзець адказы на адно канкрэтнае пытаннечка. Думку гэтую агучылі адразу ж, але толкам не патлумачылі, дзеля чаго мне гэта варта было б рабіць. Адна толькі Вядзёркіна прашаптала нешта няўцямнае пра перспектывы сумеснага выпускнога вечара. Урэшце, з майго асабістага дазволу замест адказаў насупраць страшнага пытання яны ставілі прочыркі. Смехуны ж на тое адказвалі станоўча, а самыя балдэсы ўдакладнялі колькасць актаў у тыдзень.

      – Не бярыце да сэрца, Эрнест Скіргайлавіч. Для іх узросту гэта нармальна, – суцяшала мяне Валя, нібы рабіла грандыёзнае псіхолага-педагагічнае адкрыццё.

      – А мне здаецца, што ў іх узросце ўжо самы час падобныя пытанні успрымаць больш адэкватна, без лішніх выпіндосаў, – не пагадзіўся я.

      – А можа ўсе гэтыя, як вы сказалі, выпіндосы, адно толькі абаронная рэакцыя на ўмяшанне ў іх прыватнае жыццё.

      – Я ж не прасіў у іх падрабязную справаздачу.

      – Усё адно. Дый узроставая розніца між імі і вамі дае аб сабе знаць…

      – Чаго? – я пачынаў заводзіцца.

      – Не такая вялікая, каб успрымаць вас выключна як педагога. І не кожная вучаніца, нават ананімна, захоча паведамляць класнаму кіраўніку пра сваё полавае жыццё. Вы ж не доктар.

      – Ваша тэза безумоўна цікавая. Аднак ёсць закавыка – узроставая розніца акурат вельмі істотная.

      – Колькі? Ну гадоў сем-восем. Гэта дробязь…

      – У параўнанні з вечнасцю, канечне, – чмыхнуў я.

      – Не, ну насамрэч дробязь жа, – не сунімалася практыкантка.

      – Валя, гэта ў мяне з вамі розніца ў сем-восем гадоў, а з імі – адзінаццаць-трынаццаць…

      Суразмоўніца


Скачать книгу