Белая муха, забойца мужчын. Альгерд Бахарэвiч

Белая муха, забойца мужчын - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
што вяла ўгару па вузкім нутры каменнай вежы, была таксама вялікім плюсам – Галіна Вітольдаўна спадзявалася, што старыя супрацоўніцы ня будуць злоўжываць візытамі ў дырэктарскі кабінэт. Але калектыў ёй трапіўся на дзіва малады. Адны незамужнія, чырванашчокія дзеўкі, якія зь любой нагоды ўзьляталі па крывых прыступках, як быццам гнаўся хто. «Галіна Вітольдаўна, Галіна Вітольдаўна!» Крычалі так, быццам іх рэжуць жыўцом. Ніякай пачцівасьці да гістарычнай памяці. Яна хутка навяла тут парадак, патлумачыла, што гэта за месца працы, якая адказнасьць на іх ляжыць. Прыціхлі, перасталі швэндацца дзе папала. Ня дзеўкі, а нейкія скразьнякі ў спадніцах… І тут дзьверы ў яе кабінэт зноў павольна і неяк шматзначна адчыніліся. Галіна Вітольдаўна бачыла ў пройме сьцяну калідору, асьветленую праціснутым скрозь вузкія вокны сонцам – а на сьцяне дрыжэў дзіўны трохкутны цень. Быццам жаночая постаць прытаілася збоку і чакае, калі яе запросяць увайсьці. Галіна Вітольдаўна адставіла ўбок кубак з гарбатай, рашуча падышла да дзьвярэй і грымнула імі з усяе моцы.

      «Якаўлевіч, – набрала яна нумар заўхоза. – Зайдзіце да мяне, як зможаце, ручка ў дзьвярах боўтаецца. І праверце там заадно, чым занятыя нашы пцічкі».

      Галіна Вітольдаўна Бабец не любіла жанчын. Галіна Вітольдаўна Бабец любіла людзей.

      Жанчыны выклікалі ў ёй пачуцьцё пратэсту. Асабліва маладыя. Было ў іх нешта такое… Ну вот как вам сказаць. Такое хітрае і двухсэнсоўнае. Яны нават выглядалі ўсе неяк няправільна. Ну што гэта такое, на самам дзеле: усе гэтыя цыцкі, губкі, лыткі, завушніцы, усьмешачкі… Навошта гэта ўсё? Хто гэта прыдумаў? Вось, напрыклад, гэтая новенькая, Люба. У першы ж дзень падышла: «Галіна Вітольдаўна, а я веру, што ў нашым Замку жыве гэты прывід!» – і вочы, як у дзіцяці.

      «Што? У што ты верыш, дзіця маё?»

      «Што прывід нашай Ганны, той, якую спалілі – сапраўды існуе!»

      «Добра, што мы ня плацім ёй зарплату, – змрочна адказала тады дырэктарка. – Дый за што плаціць? Дзе вынікі? Дармаедка твая Ганна. Ідзі, працуй, і паменей разгавораў! Помні, што мысьль – матэрыяльна!»

      Жанчыны зусім не пасавалі Замку – гэта было мужчынскае месца, і мужчыны даверылі Галіне Вітольдаўне захаваць яго такім. І Галіна Вітольдаўна не магла ня выканаць мужчынскага загаду.

      Пра тое, што Галіна Вітольдаўна і сама належыць да касты непаўнавартасных, яна старалася ня думаць. Гэта была чыстая выпадковасьць. Галіна Вітольдаўна была не такая. Галіна Вітольдаўна шанавала мужчын. Тых, што кіравалі тут трыста гадоў таму, і тых, хто кіраваў цяпер. Галіна Вітольдаўна любіла, калі на яе крычалі мужчыны. І яны крычалі: мацюгаліся, камандавалі, гразіліся, грукалі кулаком па стале. І тады Галіну Вітольдаўну апаноўваў такі жар, быццам яе прывязалі і яна ня можа паварушыцца, прывязалі й паднесьлі да самага нізу жывата расплаўленае жалеза…

      Галіна Вітольдаўна апусьціла галаву і сьцішана зараўла.

      І тады праклятыя дзьверы адчыніліся трэці раз.

      «Якаўлевіч, ручку паглядзі, разбаўталася», – прамовіла дырэктарка, не падымаючы галавы.

      «Галіна


Скачать книгу