Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
і Львоў і зрабіліся нашым першым Парыжам. Савецкае кіно можна назваць цалкам пасьпяховай аўтаркіяй, у яго ўсё было сваё: свае немцы, свае парыжы, свае віктарыянскія лёнданы, афрыканскія калёніі, ўол-стрыты і свае індзейцы. Пры пільнай неабходнасьці (напрыклад, каб знайсьці нармальнага чалавечаскага Гітлера) немцаў можна было выпісваць з ГДР, а індзейцаў і афрыканцаў вэрбаваць сярод студэнтаў. А вось Парыж з Францыі выпісаць было немагчыма – нават у залатыя часы савецка-францускай дружбы (якая, здаецца, працягваецца дагэтуль, нягледзячы на ўсю новую геапалітыку). Таму Талін і Львоў – неблагі выбар для мастацтва, якое мусіць дарыць ілюзіі і класьці іх пад калядныя ялінкі самых бязбожных дзяцей на сьвеце. Яны – як Юнгвальд і Хількевіч (а менавіта так, толькі праз дэфіс, пішацца прозьвішча рэжысэра): акупаваныя кіношнікамі, выканалі нехаця задачу і вярнуліся на свае месцы, чакаць свабоды. Цяпер Мішэля Баярскага ў Львоў ужо ня пусьцяць. Ды і ў Таліне радыя яму ня будуць. Мушкетэр атрымаў сваё.

      У тыя часы, калі я сядзеў на дыване, еў марозіва і ва ўсе вочы глядзеў на д’Артаньянавы перамогі, я не бываў яшчэ ні ў водным горадзе, апрача роднага Менску і сонечнага Сімфэропалю. Потым гарадоў у маім жыцьці было шмат, і кожны зь іх меў у сабе нешта парыскае. Да Таліну мы з табой пакуль не дабраліся, а вось Львоў наведвалі, і не аднойчы, мы чыталі там сваё і слухалі чужое, мы адчувалі сябе жыхарамі культуры. Мы блукалі там па сваіх і чужых парыжах – як і ўсе тыя Вечныя Жыды самых розных нацыянальнасьцяў, што займаюцца літаратурай і возяць свае парыжы з сабой, і так да сканчэньня дзён. “Пріятно вспомніть в час рассвета слова забытого поэта” – нечым падобным толькі і застаецца займацца ў гэтую няўважлівую эпоху…

      Беларускі Львоў, як і Талін, заслугоўвае сваіх, асобных кніг – і старонак у іх будзе нашмат болей, як і рэальных фактаў, і дакладных адлюстраваньняў. Што да Парыжу, дык ён жыве ў сьвядомасьці беларускага чалавека незалежна ад таго, хадзіў гэты чалавек па парыскіх вуліцах або бачыў іх толькі ў кіно. Як і аднойчы пражытае савецкае мінулае, поўнае д’артаньянаў і штырліцаў, шэрлакаў голмсаў і гамлетаў, усіх гэтых подозрітельных іностранцев, трымае савецкага абывацеля за шкірку, не даючы яму праваліцца ў бездань сучаснасьці, якую ён ня ведае, ня хоча і баіцца.

      Мы нараджаемся з Парыжам, бо гэта сталіца сьвету – вось адно з самых моцных адчуваньняў, калі ты трапляеш сюды і не згубіў па дарозе сюды ўсе прачытаныя табой кнігі. І няхай гэта ўмоўны Парыж, прывідны Парыж з тэкстаў, якія ты насамрэч ніколі ня будзеш перачытваць. Умоўны Парыж – сталіца таго ўмоўнага сьвету, у якім жыве чалавек, што есьць марозіва масавай культуры, седзячы перад тэлевізарам у чаканьні сьвята. Парыж задае канон, ён нават не пачатак усіх вядомых культурных дарог, ён – тая непазьбежная, галоўная дарога, на якую немагчыма ня выйсьці ў сваіх блуканьнях. У пэўны момант, заўжды нечаканы.

      Нават чытаючы якога-небудзь Мо Яня, бачыш паміж радкоў у яго, “горад сьвятла”, Парыж… Чуеш ягоны пракляты голас, і скурай


Скачать книгу