Яблыневы Маёнтак. Аляксандар І. Бацкель

Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель


Скачать книгу
паднос са школьным «пайком», я бяру адну катлету, кладу яе на хлеб і адпраўляю ў рот… і… трэба ж было гэтаму здарыцца, акурат у гэты момант я чыхаю, і з майго носа на самаробны бутэрброд, вылятае густая, тугая, празрыстая сапля і падае на катлету, і я, аўтаматычна яшчэ, зьбіраюся есьці і кусаю ўвесь гэты выбуховы складнік у руцэ.

      аднаклясьнікі ня проста сьмяяліся – яны рагаталі… дзяўчаты адварочваліся й прыкрывалі свае вусны далонькамі, адсоўвалі свае кампоты… і, каб удакладніць, як мне было няёмка, дадам толькі, што гэта была старэйшая кляса.

      блытаньне

      Вацлаў пачаў блытаць цёплае зь мяккім. дакранецца да імбрыка, а той – мяккі, паднясе да твару падушку, а тая – цёплая. здавалася б, гэта ніяк не магло паўплываць на яго жыцьцё, але справа ў тым, што праз гэтую дробязь, праз гэтую сьмешную акалічнасьць ён стаў непадобным да іншых – у яго зьявілася па шэсьць пальцаў на нагах і скура страціла валасы, стала абсалютна чыстая і гладкая, як у дзіцяці. і калі ён кідаў лёд у кубачак з гарбатаю, ён хацеў, каб тая стала цяплейшай, і піў ён кіпень з-пад крану, і таму твар у яго быў чырвоны-чырвоны… Вацлаў больш не карыстаўся мяккай туалетнай паперай, бо тая для яго была зусім ня мяккаю, і еў ён толькі халодную ежу, бо тая падавалася цёплаю, і спаў ён днём, і пачаў жыць далёка ад людзей.

      машына

      абсалютная большасьць людзей забівала няверных не істотна якіх, але – няверных абсалютная большасьць падпальваласухое гальлё пад вядзьмаркамі тапіла жанчын у водах рэк і азёраў абсалютная большасьць карала яўрэяў абсалютная большасьць заўсёды абсалютна ўпэўненая ў сваіх дзеяньнях абсалютная большасьць жыве пагана і за мяжою сярэдняга дастатку і гэта я бачу з майго вакна а таксама я бачу, як абсалютная большасьць паркуе свае машыны як быццам яна, гэтая большасьць, спусьцілася з гор, і там, у гарах, толькі так і магчыма паркавацца абсалютная большасьць глядзіць навіны і плюецца на тых, хто не такі, як яны абсалютная большасьць верыць у бога і прэзыдэнта абсалютная большасьць упэўненая, што гэта нармальна – верыць у свайго бога-прэзыдэнта абсалютная большасьць ня ведае лічбу «пі»

      і не цікавіцца базонам Хігса але абсалютная большасьць дакладна ведае, што гэта не галоўнае ў жыцьці абсалютная большасьць яшчэ стагодзьдзе таму ня верыла ў робатаў і не будавала хмарачосаў, ёй было дастаткова глядзець на неба і марыць абсалютную большасьць раней так ня гвалцілі і не рабілі зь яе спажывецкі фарш абсалютная большасьць ніколі непабудуе экалёгію бо абсалютная большасьць занятая іншымі справамі абсалютная большасьць нядаўна вырашыла, што ёй мала сваёй зямлі

      сымптом

      ня так даўно ў маім жыцьці на дзьве фобіі стала болей. хаця не, гэта ня фобіі, гэта бескантрольная баязьлівасьць… ня ведаю, як сказаць дакладна, – сьвядомая засяроджанасьць?

      зьявіліся гэтыя дзьве вусьцішы такім чынам: аднойчы я ехаў у грамадзкім транспарце і слухаў аўдыёкнігу маркіза дэ Сада «Філязофія ў будуары». еду сабе, стараюся рабіць безуважны твар, бо тое, што мне ўліваецца


Скачать книгу