Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов

Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
слязу. Але ў першую чаргу мусяць праслязіцца Тыя, Якія Вырашаюць, у думках закончыла яна фразу і паклала ў сумку дыктафон.

      Дарэчы, той рэжысёр і паведаміў ёй, што запрасіў кансультантам вядомага псіхолага, спецыяліста па рэабілітацыі ахвяр згвалтавання, і назваў добра знаёмае ёй імя. Некалькі разоў яна бачыла кансультанта ў рэстаране: невысокі мацак сярэдняга веку ў дарагім цёмна-сінім, з водбліскам касцюме, сівыя, але даволі густыя валасы, кручкаваты нос, старанна дагледжаная бародка, куды таму Фройду. І вось цяпер яна цадзіла каву без цукру і казала сабе, што ўсё, канец, больш таго слыннага спецыяліста ёй ніколі не ўбачыць. Прыватнай практыкай ён не займаўся; пакарыстацца ж сувязямі кагосьці са знаёмых, якіх яна багата займела ў сталіцы, было ўсё роўна, што пракрычаць усяму свету пра сваю таямніцу.

      Зрэшты, чаму яна ўбіла сабе ў галаву, што ён здольны ёй дапамагчы? Жанчыне раптам вельмі захацелася апынуцца дома, побач з мужам, які, нягледзячы на свае вечныя прычэпкі (меў права!), усё ж такі, трэба згадзіцца, не патрабаваў ад яе празмернага, і яна пашкадавала, што санаторскі аўтобус на райцэнтр даўно пайшоў, а да шашы, дзе можна было злавіць спадарожную машыну, не менш за пяць кіламетраў. Быў, праўда, іншы шлях, удвая карацейшы: па вузкакалейцы праз закінутыя торфараспрацоўкі. Час ад часу па ёй поўзалі тупаносыя цеплавозы з карлікавымі, на шэсць пар акенцаў, зялёнымі пасажырскімі вагончыкамі ды паўвагонамі для торфу. Высачэзныя расліны, у якіх даўно спыніліся сокі жыцця, караскаліся на насып, стаялі ўздоўж рэек, нібыта вартавыя. Раніцай, ступаючы па шпалах гэтай цацачнай чыгункі, яна не заўважыла, як адышла даволі далёка, і, узняўшы вочы, прыпыніла хаду, уражаная пазасветным пейзажам, што раптоўна раскінуўся перад ёю. Нібыта яна перасякла нябачную мяжу: замест карпусоў санаторыя і цвёрдай зямлі навокал было забалочанае рэдкалессе з чорнымі вокнамі вады, якая драпежна блішчэла паміж крывымі бярозамі, над вадой там-сям узвышаліся іржавыя напаўзатопленыя агрэгаты для здабычы торфу. Пустыя вачніцы закінутай кацельні, прадзіраўленая лодка з закурадымленым вядром без днішча… З вільготнай глебы ўзнімалася пара. Яна тады падумала, што вось і дэкарацыя для новага фільма, толькі для якога? І доўга стаяла, зачараваная хваравітай прыгажосцю таго месца…

      Жанчына зірнула на гадзіннік і замовіла яшчэ кавы. Канечне, вузкакалейка не дасць заблукаць, і ўсё ж даволі рызыкоўна ісці ўвечары праз закінутыя торфараспрацоўкі, дзе, магчыма, яшчэ бадзяецца нязлоўлены маньяк… Добра, што дробны заводскі начальнік – пэўна, з тых дзеячоў, што пакідалі ў балоце разламаную тэхніку, – абяцаў падвезці яе да райцэнтра. Яна паспее на апошнюю электрычку. Жанчына зірнула на тэнтавы дах уазіка ў акно, за якім імкліва сутонела.

      Санаторый належаў торфабрыкетнаму заводу. У аўтобусе па дарозе сюды толькі й было гаворкі, што пра згвалтаванне і забойства трынаццацігадовай дзяўчынкі, якое адбылося днямі недалёка ад вузкакалейкі. Мясцовыя жыхары падзараблялі, прапаноўваючы прыезджым то грыбы з ягадамі,


Скачать книгу