Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя. Зміцер Дзядзенка
какой позор!
Сестра гулящая,
Тварь настоящая,
А братик маленький – карманный вор.
Зала ажывілася: песня відавочна больш пасавала настроям нецвярозых наведнікаў. Халера з імі, са словамі! Затое які матыў у песні, які матыў! Ад гэтага нервовага ўздрыгвання скрыпкі ногі самі просяцца танчыць. А спявачка на сцэне тым часам сама заводзілася ад уласнага спеву:
Купите бублики, горячи бублики,
Купите бублики, да поскорей.
И в ночь ненастную
Меня, несчастную,
Торговку частную,
Ты пожалей.
П'яны нэпман больш не звяртаў увагі на выканаўцу – цяпер ён хацеў запрасіць на танец нейкую паненку з-за бліжэйшага століка. Яе суправаджальнік не пагаджаўся саступіць сваю пару, а жанчына, якую нэпман пакінуў для замовы «Бублічкаў», паступова налівалася чырванню і яўна не ведала, што ёй рабіць – проста сысці або спярша даць поўху свайму няветліваму кавалеру.
– Пайшлі адсюль! – прапанаваў Мачуга, з нянавісцю гледзячы на захмялелага нэпмана і яго эскапады.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.