Пляменнік чараўніка. К. С. Льюіс

Пляменнік чараўніка - К. С. Льюіс


Скачать книгу
што здарылася з Полі?

      – Павіншуй мяне, мой дарагі хлопчык, – мовіў дзядзька Эндру, паціраючы рукі. – Мой эксперымент атрымаўся. Нашая маленькая дзяўчынка знікла з гэтага свету.

      – Што вы з ёй зрабілі?

      – Адправіў яе, так бы мовіць, у іншае месца.

      – Што вы маеце на ўвазе?

      Дзядзька Эндру сеў і сказаў: – Я распавяду табе. Ты чуў калі-небудзь пра старую місіс Лефэй?

      – Яна была маёй стрыечнай бабуляй? – запытаўся Дыгары.

      – Не зусім, – адказаў дзядзька Эндру. – Яна была мая хросная. Гэта яе партрэт там, на сцяне.

      Дыгары паглядзеў і ўбачыў выцвілы фотаздымак старой жанчыны ў каптуры. І цяпер ён узгадаў, што аднойчы бачыў здымак гэтай жа самай жанчыны дома, у старасвецкай камодзе. Ён запытаўся ў маці, хто гэта, але маці не надта хацела пра яе гаварыць. Твар у жанчыны быў непрыемны, падумаў Дыгары. Але па старых фотаздымках ніколі нельга сказаць з упэўненасцю.

      – А хіба… Мне здавалася, з ёй было нешта не так? – запытаўся Дыгары.

      – Ну, – сказаў дзядзька Эндру, – гэта залежыць ад таго, што ты называеш “не так”. Людзі не ўмеюць мысліць шырока. Яна, вядома, стала вельмі дзіўнай у старасці. Рабіла вельмі неразумныя рэчы. Таму яе і замкнулі.

      – У вар’ятні, вы маеце на ўвазе?

      – О не-не, – адказаў дзядзька Эндру, – зусім не. Яе проста пасадзілі ў турму.

      – Ого! – усклікнуў Дыгары. – Што яна зрабіла?

      – Бедная жанчына, – уздыхнуў дзядзька Эндру. – Паводзіла сябе вельмі неабачліва. Шмат было рознага, не мае сэнсу корпацца ва ўсім. Яна заўсёды была вельмі добрай да мяне.

      – Але паслухайце, якое дачыненне гэта мае да Полі? Я б вельмі хацеў, каб…

      – Усё ў свой час, мой хлопчык, – сказаў дзядзька Эндру. – Старая місіс Лефэй выйшла з турмы перад смерцю, і я быў сярод тых нямногіх, каго яна прымала. Яна не любіла звычайных, прымітыўных людзей, разумееш. Я сам іх не люблю. Нас з ёй цікавілі адны і тыя ж рэчы. За некалькі дзён да смерці яна загадала мне падысці да старой камоды, адчыніць патаемную шуфлядку і дастаць куфэрачак, які там быў. Як толькі я ўзяў яго, у мяне закалола ў пальцах, і я зразумеў, што трымаю ў руках нейкую вялікую таямніцу. Яна аддала куфэрак мне і змусіла паабяцаць, што я не буду заглядаць унутр і спалю яго, як толькі яна памрэ. Я не стрымаў гэтае абяцанне.

      – Ведаеце, вы зрабілі кепска, – зазначыў Дыгары.

      – Кепска? – перапытаў дзядзька Эндру, збянтэжана глянуўшы на хлопца. – А, зразумеў. Ты маеш на ўвазе, што маленькія хлопчыкі мусяць выконваць абяцанні. Вельмі слушна, і я рады, што цябе гэтаму навучылі. Але ты павінен зразумець, што правілы такога кшталту, якімі б высакароднымі яны ні здаваліся маленькім хлопчыкам, ці слугам, ці жанчынам, ці нават людзям наогул, не могуць стасавацца да выбітных навукоўцаў, вялікіх мысляроў і мудрацоў. Не, Дыгары. Такія, як я, што валодаюць таемнымі ведамі, вольныя ад агульных правілаў і адрэзаныя ад агульных радасцяў. Нам прыгатаваны вышэйшы і самотны лёс, мой хлопчык.

      Сказаўшы гэта, ён уздыхнуў, выглядаючы так урачыста, высакародна і загадкава, што на секунду Дыгары падумаў: дзядзька


Скачать книгу