Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
да нішы, дзе пакінула сукню. Яна хутка пераапранулася і паспяшалася да сябе ў пакой, ціхенька зайшла, каб не пабудзіць сябровак, якія ўжо даўно мірна пасопвалі, прашмыгнула да ложка і забралася пад коўдру. Дзяўчынка заплюшчыла вочы і цяжка ўздыхнула, узгадаўшы ўсе сённяшнія прыгоды. Раптам яна адчула на сабе чыйсці погляд. Расплюшчыўшы адно вока, Бася заўважыла, што, прыўзняўшы галаву, на яе пільна пазірае адна з новых суседак, Кшыся. Здзівіўшыся такой надзвычайнай увазе, дзяўчынка моцна зажмурылася і перавярнулася на іншы бок. «Трэ будзе прыдумаць нейкую байку, а то ж не адчэпяцца з роспытамі», – падумала Бася і адразу заснула.

      Раздзел 12

      – Ці вы ведаеце, а якой гадзіне ўчора вярнулася наша прыгажуня? – спытала Кшыся, дапамагаючы Басі ранкам умывацца.

      Ануся і Зося, якія яшчэ песціліся і ленаваліся падымацца, адначасова селі ў ложках і з цікаўнасцю ўтаропіліся ў сябровак. Бася паглядзела знізу ўверх на Кшысю. Тая сустрэла яе халодным фанабэрлівым позіркам. Бася пачала старанна церці вочы, намагаючыся прыдумаць сабе штосьці ў якасці апраўдання. Кшыся чакальна маўчала. Урэшце Ануся не вытрымала і цікаўна спытала:

      – Дык а якой? Не таміце!

      – Папоўначы! – з’едліва прамовіла Кшыся, паліваючы Басі на рукі са збана.

      Дзяўчыны здзіўлена пераглянуліся і з нецярплівасцю пачалі чакаць працягу.

      – Сяброўкам нічога не сказала, збегла немаведама куды, нікога не папярэдзіла…

      – Каго трэба, я папярэдзіла, а перад табой я не абавязана адчытвацца, – агрызнулася Бася.

      – Цікава, а што паненка можа рабіць адна цёмнай ноччу? І дзе? Якія такія сакрэты ў яе, што нікому нельга распавесці? – Кшыся свідравала Басю позіркам.

      Як на злосць, у галаву нічога не лезла, у дзяўчынкі не было ні адзінай думкі, якая бы больш-менш была падобная да праўды. Так нічога і не прыдумаўшы, Бася вырашыла змагацца з праціўнікам яго ж зброяй.

      – А з чаго было мяне шукаць? І дзе гэта ты мяне шукала? Мабыць, сама вярнулася не нашмат раней за мяне?

      Кшыся на імгненне загарэлася чырванню.

      – Нідзе цябе не было! – усклікнула яна. – Я ўжо ўвесь дом абышла, усе калідоры і нават на двор выходзіла, а цябе не знайшла!

      Бася прыўзняла брыво:

      – Ты адна выходзіла цёмнай ноччу? Куды? І навошта?

      – Я шукала цябе.

      – Але я ж не прасіла шукаць мяне.

      Кшыся збянтэжылася, не ведаючы, што адказаць. Яна разгубілася і стала перабіраць матузочкі на сарочцы.

      – Пачакайце, – Ануся зноў вярнула размову да папярэдняй тэмы. – Басенька, дык куды ты ўчора хадзіла? Ты з Міхалам была, так?

      Бася загадкава ўсміхалася і шматзначна маўчала, задаволеная тым, што сяброўкі самі ўсё за яе прыдумаюць. Дзяўчыны станоўча зашчабяталі:

      – Ой, як здорава! Гэта ўсё так рамантычна – шпацыраваць марозным вечарам удваіх. А пра што вы размаўлялі?

      – Зося, ну пра што размаўляюць на спатканні? – дакорліва сказала Ануся сяброўцы.

      – Я на спатканні не хаджу, – прамармытала засаромленая Зося. – Усё


Скачать книгу