Шоўк (зборнік). Мікола Адам

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам


Скачать книгу
мяне Насця, але я не здаваўся і сказаў: нават калі яны даведаюцца, што я беларускі пісьменнік, каму яны больш павераць? Беларускаму пісьменніку ці голасу на касеце або дыску, што належыць невядома каму? На самай справе, на голасе ж не напісана, хто яго ўладальнік, да таго ж я буду абараняцца…

      – Ты не зможаш і пальцам паварушыць, – зноў «апусціла» мяне Насця, – таму што на табе будзе смірыцельная кашуля.

      – Дык што? – проста, каб штосьці сказаць, бо слоў я ўжо не знаходзіў, нібыта яны закаціліся, як капейкі, пад ложак да самай сценкі, дзе шмат павуціння і павукоў, сказаў я.

      – А тое, што палаты нашыя будуць насупраць, – нібы прысуд, вынесены суддзёю, прамовіла Насця, – будзь упэўнены. А калі сур’ёзна, – прамовіла пасля, – можаш мне нічога не распавядаць, я ўсё адно дазнаюся.

      – Якім чынам? – мне ўсё ж такі было цікава, асабліва тое, як яна здолела трапіць у маю кватэру, не маючы ад яе ключоў і не ведаючы, дзе я жыву? За сябе я не мог адказваць. Раней ці пазней я выбалбатаў бы ўсё пра сябе, толькі слухай, але не зараз, калі ўсё так ненадзейна і туманна, бы ў адкрытым акіяне, а на табе толькі выратавальны круг і колцамі вакол – акулы.

      – Табе скажы! – усміхнулася Насця. – Калі-небудзь сам даведаешся.

      – Калі-небудзь – гэта калі?

      – Калі-небудзь.

      Мы ляжалі ў адным ложку, на адной падушцы, укрытыя адной коўдрай, пры святле вісячай лямпы, толькі займаліся не адным. Насця выводзіла нейкія ўзоры на тварах Ван Дама і Бандэраса (таксама, як і халацік, пакінутых сястрой на сценах) указальным пальчыкам. Магчыма, малявала ім вусы або бароды, або і першае, і другое разам, а магчыма, пацалункі, сляды ад памады мностваў прыхільніц. Я, лежачы на жываце і ўтыркнуўшыся тварам у падушку, нібы ў пясок, глытаў сліну і час ад часу шморгаў носам, дзейнічаючы тым самым на нервы Насці, але нічога змяніць не мог. Прастуда не выбірае час і не пытаецца, калі ёй можна прыйсці ў госці. Як вайна, яна ўрываецца ў жыццё і здароўе чалавека неспадзявана і імгненна.

      – У цябе было шмат жанчын? – раптам спытала Насця.

      – Шмат, – не задумваючыся, адказаў я.

      – Я ведала, што менавіта такім і будзе твой адказ, – задаволена ўсміхнулася Насця. – І з усімі ты спаў? – спыталася.

      – Ні з адной, – зноў не задумваючыся, адказаў я.

      – Гэта як? – відаць, мой адказ здзівіў яе. Насця павярнулася тварам да мяне, і зараз мы дыхалі адно адному ў твар, удыхаючы пах кожнага асабіста, ад чаго кружылася галава і хацелася большага, чым проста ляжаць і займацца абы чым, толькі не тым, чаго абое жадаем з нечуванай прагай, але не можам сабе дазволіць вольнасці. Не можам разняволіцца і адпусціць тармазы, бы ў аўтамабілі, адначасова, як у матацыкле, завёўшы матор, выціснуць на счапленні ўсё мажлівае.

      – Мяне з кожнай хапала толькі на некалькі дзён, – тлумачыў я. – Мы не паспявалі дабегчы ці дабрысці да ложка. Я іх выкарыстоўваў як удзячных слухачак, рэкламуючы самога сябе, упіваючыся ўвагай да сябе такіх прыгожых дзяўчат, на якіх заўсёды азіраюцца міма праходзячыя хлопцы і зайздросна думаюць: «Во пашэнціла


Скачать книгу