Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі

Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі


Скачать книгу
да госця ноўтбук, на экране якога былі здымкі знаходак Мечыслава.

      – Фоткi артэфактаў я ўжо і так бачыў, – сказаў малады чалавек. – Спадзяюся, я змагу ўбачыць гэтыя любаты і ў рэальнасці?

      – Зразумела, – прамовіў Мечыслаў, жуючы круасан.

      – Я так разумею, – сказаў Уладзімір, – што галоўная наша задача расшыфраваць гэты рукапіс з бутэлькі, то бок пасланне скрозь стагоддзі ад Панятоўскага.

      Маладыя гарадзенцы кіўнулі.

      – Пакажыце яго, – дадаў мінчанін.

      Віка шчоўкнула па клавіятуры ноўтбука і перад гісторыкам паўстал фотаздымак пергамента з надпісам. Уладзімір ведаў яго на памяць, з таго часу, як ён атрымаў паведамленнем на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы гэты тэкст, ён столькі разоў яго чытаў, што мог бы распавесці яго нават прачнуўшыся ад удару грому, але фота пергамента бачыў упершыню. І яно зрабіла на яго вялікае ўражанне. Прабягаючы тэкст вачамі, ён чытаў:

      «Рыцар Salsinatus імёны свае ў трыкутнік склаў. Пастаў абраных па імёнах на месцы іх у дзень прыходу рыцара ў свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа ў імёнаў трыкутнік. Адказ у імёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго ў дзень прызначаны»

      – Пергамент проста магічны, – сказаў Уладзімір услых.

      – Імёны свае ў трыкутнік склаў… – прамармытаў Мечыслаў.

      – Як можна скласці імёны ў трыкутнік? – спытаў Уладзімір.

      – І дзе можа быць гэты трыкутнік? – дадала Віка.

      – Гаворка пра трыкутнік, відавочна, нездарма, – сказаў Уладзімір, – гэта адзін з сымбаляў розэнкрэйцараў…

      – А мы ведаем ужо, што на капсуле знак розэнкрэйцараў і што кароль Панятоўскі быў масонам, – сказала Віка.

      – І акрамя таго цікавіўся і розэнкрэйцарамi, – дапоўніў Уладзімір.

      – Можа быць, гаворка пра нейкую… мапу, – выказала здагадку Віка. – Дзе можа быць намаляваны трохкутнік? Гэта павінна быць нешта накшталт карты, карты на якой ёсць імёны.

      – Тут гаворка пра імёны Панятоўскага, раз гэта ён рыцар Salsinatus, – прамовіў Уладзімір.

      Ён пачухаў патыліцу, зрабіў глыток кавы і працягнуў:

      – Але што гэта за імёны?

      – Станіслаў і Аўгуст? – зноў выказала здагадку Віка.

      – Цi гэта нейкія іншыя імёны. Якія яшчэ былі імёны ў Панятоўскага? – спытаў Уладзімір.

      – Salsinatus – яго таемнае імя, – сказала Віка.

      – У яго манаграме «S A R» апошняя літара R, – дадаў Уладзімір.

      – Гэта Rex, на лацінскай значыць кароль, – сказаў Мечыслаў.

      – Так-так, менавіта так, – пацвердзіў Уладзімір. – I мёнаў у караля, выходзіць, даволі шмат і гэта толькі тыя, што вядомыя нам, але дзе тая карта, ці нешта накшталт яе, на якой можна скласці яго імёны разам? Ну і, мабыць, гаворка аб трох яго імёнах.

      – Так, бо ў трыкутніка тры бакі і тры кута, можа быць павінна быць роўна тры іменi, – сказаў Мечыслаў.

      – Але як выбраць тры з усіх тых яго імёнаў, якія нам вядомыя? – спытала Віка.

      Мечыслаў пагрузіўся ў роздумы. Кожны раз, калі ён чытаў тэкст з пергамента,


Скачать книгу