Хвілінка. Тры гісторыі. Ігар Бабкоў

Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў


Скачать книгу
а проста шукаў зручнае і недарагое месца, дзе можна было б працаваць, і я вярнуўся ў Брасэры кельцік, і сапраўды адчуў гэтае месца сваім, і напісаў там некаторыя важныя для сябе старонкі.

      Быў яшчэ і віленскі закуток Свежай кавы на Гедыміна, на трэцім паверсе, за маленькай кнігарняй. Кава там была неверагодна смачная – толькі трэба было замаўляць не эспрэса альбо амерыкана, а проста каву, jouda kava, і тады здараўся цуд.

      Былі і шмат якія іншыя месцы, якія давалі прытулак і якія засталіся ў памяці.

      Але тады, калі ўсё заблытваецца, і я не знаходжу канцоў, нітак, трымаючыся за якія можна выбрацца на паверхню, калі жыццё становіцца нясцерпным і незразумелым, як атрута – тады я прыгадваю толькі адно месца. Адну кавярню.

      Часам мне здаецца, што я так і не выйшаў з яе. Назаўсёды застаўся сярод яе наведвальнікаў, персанажам той гісторыі.

      І калі жыццё маё сыдзе, скончыцца, і я патраплю на той бок, – калі верыць некаторым містыкам – я патраплю менавіта туды, у Хвілінку, на сваё ўлюбёнае месца, каля вакна.

      І Леа будзе рабіць мне падвойную з цукрам, а можа, нават з каньяком.

* * *

      І яшчэ адна падрабязнасць, пра якую я вымушаны сказаць, хаця і не з лёгкім сэрцам.

      За вокнамі Хвілінкі амаль заўсёды была восень.

      2

      Менавіта там я ўпершыню сустрэў Францішка.

      Я памятаю, быў самы пачатак кастрычніка. Свяціла сонца. Я спускаўся ад Бібліятэкі ўніз, да Свіслачы, па кароткай вулачцы, назву якой ніхто не мог надоўга запомніць. Унізе мяне чакаў Парк, таксама яшчэ неназваны, і мой самотны паўгадзінны шпацыр, падчас якога я планаваў задумацца пра праўдзівыя імёны.

      Я тады моцна перажываў, нават пакутваў ад усіх гэтых вуліцаў Кірава і праспектаў Пушкіна, якіх былі сотні і тысячы і якія былі гвалтам над рэальнасцю. Я думаў пра свой ідэальны горад, з вулкамі, плошчамі, паркамі, назвы якіх ведаў бы толькі я, і яны самі.

      І вось я спусціўся ў восеньскі Парк, пакуль безыменны, поўны разнастайных адценняў, колераў, эмоцый. І раптам адчуў штосьці незвычайнае. Там было крыху суцішанасці, восеньскага спакою. Але не толькі.

      Было нейкае дзіўнае пачуццё шчасця. Яно было дзіўным, таму што яму не было адкуль узяцца. Анічога не было ў гэтым дні, што магло б даць гэтае пачуццё – прынамсі, навідавоку.

      Адзінае, што было побач са мной – восеньскае лісце, якое ляжала – шчаслівае – у алеях абляцелага Парку і марыла пра вецер.

      І я адчуў гэты настрой і блукаў доўга і шчасліва, шаргатаў апалай лістотай, без аніякай мэты, а потым пацягнуўся ў Хвілінку, каб сагрэцца і каб адзначыць нашае супольнае свята.

      І тут я зразумеў, што я не адзіны, хто пра гэта ведае.

      Францішак стаяў за стойкай, глядзеў праз вакно і таксама быў шчаслівы.

      Чаму я вылучыў яго тады сярод астатніх?

      Не толькі таму, што ён відавочна быў саўдзельнікам.

      Калі я першы раз пабачыў, як ён глядзіць праз шкло ў той, іншы, заваконны свет, я чамусьці падумаў – вось герой, які так і не выйдзе на сцэну эпохі.

      Я


Скачать книгу