Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
прасякуць і скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў».

      Кукљлка – зязюля; яшчэ – мала, на звод. Месяц пройдзіць і кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі.

      Кулаччо, кулáчча – кулакі (зборнае). А ў ейных братоў кулаччо па пуду.

      Кулјўе – кулі саломы. Кулеўем страху накрылі. Кулíчкі – драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы.

      Каб былі для конікаў стайнічкі,

      Для ўздзечак палічкі,

      Для сёдлаў кулічкі.

      Кулогаць – праць, мыць збольшага. Ты лайно троху пакулогай, і ладна.

      Кулоскацца – пялёхацца. Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы.

      Кљпа – торф. Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў.

      Купала – агонь, пажар. Яны яму купалу зробілі – хата згарэла.

      Купіла – грошы. Купіць бы купіла, ды мала купіла маю.

      Кљпіна – яміна, з якой выбралі купу (торф). Усё балота ў купінах, і цвярозы ня пройдзіць, праваліцца.

      Купчасціцца – разрастацца кронай. Крушыннік купчасціцца, аж цень зялёны.

      Куравод – пра пеўня й пра маладога хлопца, ласага на дзяўчат, пра завадзілу. І куравод гэты ўжо дзевак прывёў.

      Куракí – вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці. Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, і куракі тарчаць.

      Кураћ – гермафрадыт. Андрэй так і астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая.

      Курган – дзялянка, участак. Быў курган лесу, дык яго зрэзалі.

      Курдупэпачка – маленькая асоба, як кнопачка.

      Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзіць.

      Куросадзь – курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач. Куры ўжо на куросадзі, а дурны пітух іх па двары шукаіць-гукаіць.

      Курта – бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ – верціхвостка. Была ў суседа сучачка – курта, алі такая ласкавая. З гурту выбіраюць курту.

      Куртáч – конь без хваста. У Піліпа быў конь куртач, алі такі порсткі.

      Кусáнік – надкусаны, недакусаны хлеб, пірог. Мне чужых кусанікаў ня трэба.

      Кусман – вялікаваты кавалак. Гарэлкі кварту ды сала кусман – і я сабе пан.

      Кутнік – крайні зуб; яшчэ – кватарант. Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець.

      Кышнуць – прагнаць, папэндзіць. Як кышну – дык разлятуцца, хто куды паспеіць. Як кышну, дык духу-паху твайго ня будзіць тут!

      Лабаздá – лухта, несусвецце. Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць.

      Лабак – здаравіла, цвердалобы, нахабны. Прыхадзілі лабакі п’яныя й дзяўчына кудланаватая.

      Лабуза, лабазаватае – дуддзё, быльнік. Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь.

      Лабяк – голая мясціна. На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку.

      Лавэр – развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына. У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць.

      Ладзішча – відовішча. А на Купалле такое ладзішча зробілі – уся моладзь сыйшлася.

      Лайба – няспрытная, нехлямяжая.


Скачать книгу