Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
абразлівы зварот да каровы, каня.

      Стой, ваўкарэзіна, каб на цябе ваўкі!

      Ваўначоска – майстэрня, дзе чэшуць воўну. Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала.

      Вачапор – вісус, накольнік. Вачапоры на шкоду скоры. (Даслоўна – хто порыць вочы.)

      Вашанок – маленькая вошынка. Вашанок у галаве засвярбеў.

      Веяць – гнаць, каціць.

      Кляновая лісціначка,

      Куды цябе вецер веіць:

      Ці ў бор, ці ў даліну,

      Ці ў шчырую баравіну?

      Вельмаваць – прывячаць, частаваць.

      Ой, дзед, ты мой дзед,

      А я твая бабка.

      Шануй мяне, вяльмуй мяне,

      Каб я была гладка.

      Верасянка – гліна, змешаная з верасам. Гліну з дробна пасечаным верасам месяць і з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў. (На Ушаччыне бачыў у Двары Пліна.)

      Вернікі – верныя ў каханні, у дружбе. Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі – да першай падушкі.

      Верхам – мець уладу над некім. Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху.

      Верхнік – верхні камень у жорнах. Ніяк не маглі верхнік узвалачы.

      Ветрагон, ветрадуй – ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак. Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй!

      Відошна – відавочна, яўна. Тут жа відошна сасуды адкрыты. Відошна, што саўсім нядужая.

      Вілатая – у два ствалы (як вілы). А ў нас на дворышчы бяроза вілатая стаяла.

      Вілачнік – куток каля печы ў парозе, дзе стаяць вілкі, чапёлы, гальні. Пастаў у вілачнік свой кій. У цябе ў галаве, як у вілачніку, усё стоць стаіць.

      Вірлун – у каго вочы навыкаце. Маўчыць, вірлун, толькі вірламі варочаіць.

      Вірлы, вáрлы – вочы. Што ты свае вірлы паказеліў – ніхто цябе не баіцца.

      Вірун – несутрымны, няўрымслівы. Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь. (Магчыма, ад паганскага бога віроў.)

      Віхлíцца – круціцца, скакаць, лашчыцца. Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць. (Ад віхляць хвастом.) Віхтáцца – хістацца. Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася.

      Віцíна, выціна – розга, дубец. Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы.

      Вішнеўнік – вішняк. Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо.

      Вішшо – вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра. Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам. (Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.)

      Вобалачка – аблачынка. Ты, як ціхая вобалачка, плывеш.

      Возерка – азярцо. І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае.

      Возка – заезд. Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі.

      Волаць – танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці. Смашная рыбіна, алі волаці многа.

      Вонка, вонкі – за дзвярыма, на двары. Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка?

      Ворах – страх. Аж у мяне ворах па целу пашоў.

      (Здаецца,


Скачать книгу