Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч

Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч


Скачать книгу
папсаваны шашалем ложак. Спярша адчула ягоны моцны, відаць, ужо нязводны пах. Не, не перагару, не піва і не гарэлкі нават, а той спецыфічны пах, які не выветрываецца і сведчыць, што чалавек дзеля сваіх піцейных патрэб не грэбуе нічым, што гарыць і што тлуміць мазгі.

      – Маці, гэтаво… давай… пара,– перарывіста прамовіў Юрак. Яму перашкаджала гаварыць задышка. Трохі адсопся і паўтарыў: – Давай, гэтаво… пад’ём, як у войску кажуць…

      – І даўно ты з таго войска? – не разумеючы яшчэ, пра што гаворка, спытала маці.– Не гарыць. І піць не трэба зранку.

      – Якая раніца, гэтаво? Якое піць? – як не крычаў Юрак.– Няма ў мяне, гэтаво… за што піць. Калі дасі, то збегаю…

      – Ага, зараз. Кашалёк з печы выцягну і дам,– з’едліва прамовіла маці, якая сама ўжо з тыдзень не зазірае ў пусты кашалёк. Але яе перабіў сын:

      – Не балбачы, гэтаво, абы-чаго. Ведаю, што вецер гуляе і па тваіх кішэнях. Але навіна такая, гэтаво, што можаш і пазычыць у каго. Ці мо, гэтаво, заначку на чорны дзень маеш?

      – Дак у цябе кожны дзень чорны. Усё высмактаў, усе грошы выцыганіў, Юрачка. Няма. Ні зайчыка няма, ні вавёрачкі. Уцяклі, збеглі, паскакалі, нават варсінкі не пакінулі.

      – Гэтаво, спыні красамоўства, маць,– амаль што ўрачыста перабіў Юрак.– Я такую навіну табе скажу, такую…

      – Дак не малімонь, кажы ўжо. Не цягні ката за хвост,– прамовіла маці і выпрастала з-пад коўдры рукі, села, але ног з цёплага не выцягвала.

      – Гэтаво, у сельсавет з раёна нейкае начальства прыехала.

      – Ну і што?

      – Ды не спяшайся ты казаць «будзь здароў», пакуль не наліта. Папрасілі, гэтаво, Іванавіча, ну, старшыню, каб сабраў тых, хто на немцаў некалі працаваў. Не, не тут, а ў Германіі, вось што… Каго сілай вывезлі. Плаціць ім, гэтаво, будуць! – Юрак пераможна зірнуў на маці, якая чамусьці не выяўляла ніякіх эмоцый.– Грошы будуць даваць, чуеш? Маркі! Вось што. Гэтаво, кампенсацыю,– як не прадэкламаваў ён.– А ты ж таксама пацярпелая. Гэтаво, на баўэра спіну гнула? Гнула. Здзекі цярпела? Цярпела. Вунь рукі дагэтуль скручаныя,– як бы пашкадаваў сын.– Сама ж, гэтаво… расказвала. Казала, што і сястра твая там памерла…

      Сын гаварыў яшчэ нешта, намагаўся ў нечым пераканаць, а яна раптам як скамянела. Сядзела на збітым сенніку, спінай прыхінулася да схаладнелай сцяны, а ногі хавала пад цёплай коўдрай. Грудзі нешта сціснула. Па руках прабегла балючая сутарга. Слых нібыта адабрала, адно чуўся нейкі непрыемны гул у галаве. А вочы… Вочы на дзіва выразна, як на экране яе «Гарызонта», калі быў яшчэ новы і паказваў чыста і ярка, убачылі раптам тую далёкую – уга-а: амаль шэсцьдзесят гадоў мінула! – нямецкую вёску, кірху, хлеў, дзе апынулася яна з маці і дзвюма сёстрамі… І зноў, у які ўжо раз, нібыта сама сабе распавядала даўно знаёмую і сотні разоў бязмоўна паўтораную гісторыю…

      У сям’і я была старэйшай. А старэйшым вядома што дастаецца. Не, не булкі з макам – гэтым малых песцяць. А нас было ажно сем душ. Дзве меншыя сястры, старэйшы брат, бацька з маці і дзед. Бацькаў бацька. Калі пачалася вайна, бацька з братам на фронт пайшлі. Але і нам не мёд дастаўся. Што давялося перажыць пад немцам,


Скачать книгу