На імперыялістычнай вайне. Максім Гарэцкі

На імперыялістычнай вайне - Максім Гарэцкі


Скачать книгу
пэрыяд, а круглы год і робім гэта перадусім і часьцей дзеля асалоды, а ўжо потым дзеля працягу чалавецтва. А таму гейнасьць чалавека, хоць калі‐нікалі мы канстатуем і ў вышэйшых жывёлаў падобную тэндэнцыю, зьяўляецца выбарам, здабыткам чалавечай, вышэйшай эвалюцыі. І чым далей мы адыходзім ад жывёльнасьці, тым прасьцей і ясьней робіцца выбар на карысьць гейнасьці.

      Таму гэтая казка, якая ў шматлікіх мясьцінах плянэты абавязкова перакінулася б страшнай прозай, трагедыяй, застаецца ў нас усё ж‐такі пакуль казкай, бо мае добрую канцоўку: ўсе добрыя героі застаюцца пры жыцьці, а дрэнныя маюць сілу і ўплыў толькі там і тады, калі ім дазваляецца пранікнуць у страхі, слабасьці добрых герояў. Таму, не дазваляйце руйнаваць сваю казку, не запрашайце ў яе староньніх, не давайце ім весьці рэй. Быць шчасным ці няшчасным геям – усё залежыць цяпер толькі ад вас.

      Паштоўка

      У памяць пра Станчыка

      Насуперак вясновай халепе, дрэнным настроям і дробным турботам, насуперак чаканьням і плянам, якія гэтак лёгка руйнуюцца простым выпадкам, насуперак будучым трагедыі, роспачы і сьлязам ляцела простая паштоўка з выявай полацкай Сафійкі, нават не ўкладзеная ў капэрту, у Менск да яго, каб нагадаць аб каханьні, што нарадзілася некалькі месяцаў таму і, якое зьнітавала адно віцебскае жыцьцё з яшчэ аднім менскім. Простая паштоўка ляцела з паштовым цягніком: дзякуючы прыгожай і сьвежай выяве Сафійкі ніхто не адважваўся на сарціроўцы перавернуць яе і нахабна прачытаць чужынскі тэкст, а можа паштаркі-сарціроўніцы праз безьліч уласных праблемаў проста прагледзілі яе, не ўтыркнуўшыся ў чужынскае пасланьне? А варта было б спыніцца на хвілю, забыцца на ўласныя глупыя праблемы, перавернуць паштоўку й апусьціцца ў княства, хай сабе і чужынскага каханьня, дзе нейкі ён страшэнна сумаваў за нейкім іншым ім. Але ж праблемы зьелі нашых людзей, таму сьмелая і шчырая паштоўка з полацкай Сафійкай без перашкодаў працягвала свой шлях. Ляцела яна, бы боскае пасланьне, абароненая ад усіх нечаканасьцяў і, як меркаваў ён, віцебскі, абавязкова шакуе яго, менскага, сваімі нахабнасьцю і «непрыстойнасьцю». Бо ён, менскі, жыў, імкнучыся, усё зрабіць «прыстойна», каб укрывай божа не парушыць спакою іншых, хай і не на карысьць уласных жаданьняў. Як і меркаваў ён, віцебскі, ягоная паштоўка без капэрты адразу прыцягнула ўвагу яго, менскага, які літаральна аслупянеў ля скрыні. Азірнуўся, ці ёсьць хто побач, памацаў звонку кішэні, дзе ключы і акуратна адамкнуў скрыню, адкуль на яго адначасова сарамяжліва і гэтак «непрыстойна» паглядала Сафійка.

      Але неяк млява ён узяў паштоўку, пасланую мілым віцебскім ім, не кінуўся нэрвова чытаць, як адылі, што ж пісаў ён, а моўчкі падыбаў да дзьвярэй. Машынальна ўтыркнуў нечытаную паштоўку ў блякнот і накіраваўся ў парк. Там на мокрай лаўцы, чаго ён проста не заўважаў, навала бэзавага паху атакавала яго. Аднак і гэтае цудоўнае праігнараваў ён: ані брыдасная вільгаць, ані прыемны гальваністы бэзавы пах не краналі адзінага чалавека


Скачать книгу