Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак


Скачать книгу
тага чалавека, які і сам не здагадваецца, якое месца ён займае ў гісторыі новай, вялікай эпохі. Ён сціпла ідзе сваёй дарогаю, нікога не турбуючы, і яго не турбуюць журналісты просьбамі аб інтэрв’ю. Калі б вы спыталі, як яго прозвішча, ён адказаў бы проста і сціпла: «Я – Швейк».

      I сапраўды, гэты ціхі, сціплы чалавек у паношанай вопратцы і ёсць той стары ўдалы салдат Швейк, мужны герой, імя якога яшчэ за аўстрыйскім часам было на вуснах усіх грамадзян Чэшскага каралеўства і слава якога не згасне і ў рэспубліцы.

      Я вельмі люблю ўдалага салдата Швейка і, распавядаючы пра яго прыгоды ў час сусветнай вайны, перакананы, што вы ўсе будзеце сімпатызаваць гэтаму непрызнанаму герою. Ён не падпаліў храма ў Эфесе, як гэта зрабіў шаленец Герастрат для таго, каб трапіць у газеты і школьныя чытанкі.

      I гэтага зусім дастаткова.

АЎТАР

      Частка І. У тыле

      Раздзел I. Уварванне ўдалага салдата Швейка ў сусветную вайну

      – Слухайце, забілі нашага Фердынанда, – сказала Швейку яго служанка.

      Швейк некалькі гадоў таму назад, пасля таго як ваенна-медыцынская камісія канчаткова прызнала яго ідыётам, пакінуў вайсковую службу і цяпер жыў з продажу сабак, брыдкіх беспародных мяшанцаў, якім ён прыдумляў фальшывыя радаслоўныя.

      Апрача таго, ён быў хворы на раматус і ў гэтую хвіліну якраз мазаў калені ападэльдокам.

      – Якога Фердынанда, пані Мюлер? – спытаў Швейк, не перастаючы масіраваць калені. – Я ведаю двух Фердынандаў. Адзін быў служкам у фармацэўта Прушы і аднойчы, памыліўшыся, выпіў бутэльку нейкай вадкасці для росту валасоў; ды ведаю яшчэ Фердынанда Кокашку, што падбірае на вуліцах сабачыя кучкі. Абодвух ніколькі не шкада.

      – Не, васпан мой, пана эрцгерцага Фердынанда, таго, што жыў у Конапішце, такога тоўстага, набожнага…

      – Ежыш Марыя! – ускрыкнуў Швейк. – Вось табе маеш! I дзе ж гэта з ім, панам эрцгерцагам, сталася?

      – Прыстукнулі яго ў Сараеве. Быццам бы з рэвальвера. Ён там ехаў са сваёй эрцгерцагіняй у аўтамабілі.

      – Вось бачыце, пані Мюлер, у аўтамабілі! О, такі пан можа сабе гэта дазволіць. Відаць, нават не падумаў, што такая язда аўтамабілем можа кепска закончыцца. Да таго ж, у Сараеве! А Сараева, пані Мюлер, – у Босніі… Гэта, напэўна, падкопы туркаў – не варта было нам адбіраць у іх Боснію і Герцагавіну. Дык вось яно як, пані Мюлер. Эрцгерцаг, значыцца, ужо аддаў богу душу. Доўга пакутаваў?

      – Пан эрцгерцаг быў гатоў адразу, васпан. Вядома, з рэвальверам жарты кароткія. Нядаўна ў нас, у Нуслях, адзін пан забаўляўся рэвальверам, дык перастраляў усю сям’ю ды яшчэ дворніка, які прыйшоў паглядзець, хто там страляе на чацвёртым паверсе.

      – Ёсць такія рэвальверы, пані Мюлер, што хоць трэсні, з яго не стрэліш. I такіх сістэм – безліч. Але ж для пана эрцгерцага, напэўна, купілі што-небудзь найлепшае. Магу пабіцца аб заклад, пані Мюлер, што той чалавек, які страляў, з такой нагоды і прыадзеўся як мае быць. Вядома, страляць у эрцгерцага – надта цяжкая праца. Гэта зусім не тое, што браканьеру стрэліць у лесніка. Тут галоўнае ў тым, як да яго падабрацца. Да такога вяльможы ў лахманах не падыдзеш. Тут мусіш ісці ў цыліндры, каб цябе да пары да часу не схапіў паліцэйскі.

      – Ды, кажуць, ён там не адзін быў.

      – Гэта само сабой, пані Мюлер, – сказаў Швейк, заканчваючы масаж калена. – Калі б вы, да прыкладу, хацелі забіць пана эрцгерцага або пана імператара, дык абавязкова з кім-небудзь параіліся б. Галава добра, а дзве лепш. Адзін параіць адно, другі – другое, і «справа пойдзе на лад», як пяецца ў нашым гімне. Галоўнае – пранюхаць момант, калі такі магнат паедзе міма. Гэта акурат так, як з тым панам Люкені, што праткнуў нашу нябожчыцу Альжбету* напільнікам. Памятаеце, ён яшчэ з ёй пагульваў. Вось і вер потым людзям! З таго часу ніводная імператрыца не ходзіць гуляць. I гэта яшчэ чакае многіх. Вось убачыце, пані Мюлер, яшчэ дабяруцца да рускага цара і царыцы, а можа, не прывядзі бог, і да пана імператара, калі пачалі з дзядзькі*. У яго, старога чалавека, ворагаў болей, чым у Фердынанда. Нядаўна ў карчме адзін пан сказаў, што надыдзе час, і ўсе гэтыя імператары пасыплюцца адзін за адным, і ім нават дзяржаўная пракуратура не дапаможа. Потым выявілася, што гэтаму пану няма чым плаціць за піва, і карчмар вымушаны быў выклікаць паліцыю, за што ён заляпіў карчмару аплявуху, а паліцэйскаму – дзве. Потым яго адвезлі ў кашы, каб ачомаўся*. Такія вось, пані Мюлер, у нас справы. Значыцца, яшчэ адна страта для Аўстрыі. Калі я служыў у войску, дык адзін пехацінец застрэліў капітана. Зарадзіў стрэльбу і пайшоў у канцылярыю. Там сказалі, што ў канцылярыі яму рабіць няма чаго, а ён усё даводзіў, што конча павінен гаварыць з капітанам. Капітан выйшаў і пазбавіў яго водпуску з казармы, а ён узяў стрэльбу і – бах яму проста ў сэрца! Куля прабіла пана капітана навылёт ды яшчэ нарабіла шкоды ў канцылярыі: раскалола пляшку з чарнілам, і яно заліло службовыя паперы.

      – I што было таму салдату? – счакаўшы хвіліну, спытала пані Мюлер, калі Швейк ужо апранаўся.

      – Павесіўся на падцяжках, – сказаў Швейк, чысцячы свой кацялок. – А падцяжкі былі не ягоныя, ён іх пазычыў у турэмнага стоража. Сказаў, што ў яго, нібыта,


Скачать книгу