Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Ваўкавыскую дваранскую апеку цалкам перайшла да Сымона Каліноўскага.
Але яшчэ да таго, як маёнтак стаў уласнасцю Каліноўскіх, на новым месцы іх напаткаў працяг сямейнай трагедыі: “ад шкоды” ва ўзросце сямі месяцаў 5 жніўня 1851 года памёр сын Сымона – Ісідор Тэафіл.[66] Праз год, 15 верасня 1852 года, не пражыўшы і двух месяцаў, памёр Юльян Каліноўскі,[67] у запісе аб смерці названы “дзяўчынай”.[68]
Смерць дамоклавым мячом навісла над сям’ёй: амаль штогод у Сымона і Ізабэлы працягвалі нараджацца і паміраць дзеці. Наступным стаў іх першы сын Фелікс, які памёр 28 чэрвеня 1853 года ад залатухі, не дажыўшы да пяцігадовага ўзросту.[69] Але ўжо праз паўмесяца, 11 ліпеня, сям’я Каліноўскіх папоўнілася дачкою Лізаветаю, ахрышчанай у Якушоўцы 19 ліпеня.[70] У 1855 годзе памерла, як і ў выпадку Ісідора Тэафіла – “ад шкоды”, – двухмесячная дачка Іосіфа Уршуля.[71] І ў гэтым жа годзе 8 снежня сям’я зноў папоўнілася чарговым дзіцём – даўгачаканым сынам – Міхаілам,[72] народжаным усяго праз 13 месяцаў пасля Іосіфы Уршулі. А 13 снежня была падпісана пастанова сената ад 12 кастрычніка аб зацвярджэнні Каліноўскіх у дваранскім званні.[73]
У далейшым у сямі’і Сымона і Ізабэлы Каліноўскіх нарадзіліся яшчэ чатыры дачкі: Іагана-Юзэфа (1858),[74] праз 20 месяцаў за ёй Казіміра-Ізабэла (1860),[75] за якой праз 18 месяцаў Сабіна (1861).[76] А за тыдзень да павешання Канстанціна Каліноўскага на Лукішскай плошчы з’явілася на свет яго малодшая сястра Міраслава-Элеанора (1864).[77]
Якушоўка заставалася ва ўласнасці Каліноўскіх і пасля паўстання 1863–1864 гадоў. Яе гаспадар памёр 3 лютага 1871 года[78] ва ўзросце 78 гадоў, пакінуўшы пасля сябе пяць дачок (Марыя, Юлія, Казіміра, Сабіна, Міраслава) і сына Міхаіла. Жонка Ізабэла перажыла мужа на 16 гадоў.[79] Род Каліноўскіх, які так шмат страціў, працягнулі Марыя (па мужу Плаўская), Казіміра (па мужу Багушэвіч) і адзіны яго мужчынскі нашчадак Міхаіл.
У Міхаіла Каліноўскага, які ажаніўся з уладальніцай маёнтка Коласава Тэрэзай Булгарынавай, у дзявоцтве Бутрыкевіч, 31 мая 1890 года нарадзіўся сын, названы Канстанцін-Антон.[80] Але 1 красавіка 1891 ён памёр ад запалення мозгу.[81] Несці надалей прозвішча Каліноўскі застаўся толькі Уладзімір-Фелікс, народжаны 28 ліпеня 1892 года.[82] Яго бацька Міхаіл памёр 21 жніўня 1895 года ад сухотаў,[83] маючы ўсяго 40 гадоў. Дзеці сясцёр Марыі і Казіміры мелі ўжо іншыя прозвішчы.
Сам жа маёнтак у Якушоўцы згарэў незадоўга да Першай сусветнай вайны. Яго падмуркі былі выяўлены ў 1987 годзе ў выніку раскопак пад кіраўніцтвам Міхася Ткачова. Сёння аб часах Каліноўскіх тут нагадвае старая ліпавая алея, згодна легендзе, пасаджаная асабіста Канстанцінам. На месцы ж фальварка ўсталяваны крыж і памятны камень. У пачатку 1990-х быў складзены праект аднаўлення сядзібы Каліноўскіх у якасці музея, аднак да цяперашняга часу праект застаецца нерэалізаваным, хоць прыклад
66
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. О рождении с 1848 по 1854 гг. – Арк. 46 адв.
67
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. – Арк. 76 адв.
68
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 8. Свислочский костел о смерти с 1848 по 1868 гг. – Арк. 28.
69
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 8. – Арк. 33.
70
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. – Арк. 90 адв. – 91.
71
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. – Арк 100 адв. – 101.
72
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. Книга регистрации рождения Свислочского костела. – Арк. 9 адв. – 10.
73
Кісялёў, Г.В. Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага / Г.В. Кісялёў // З думай пра Беларусь. – Мн.: Беларусь, 1966. – С. 100.
74
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк.38 адв. – 39.
75
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк. 67 адв. – 68.
Казіміра-Ізабэла Каліноўская, па мужу Багушэвіч. У 1913 годзе звесткі з яе ліста да Людвіга Чарноўскага былі выкарыстаны пры напісанні гістарычнай даведкі пра Кастуся Каліноўскага, змешчанай у якасці дадатку да мемуараў палітычнага праціўніка яе брата – Якуба Гейштара (Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865. – Wilno, 1913. – T. 1. – S. 370–371.). Ліст апублікаваны А. Смаленчуком (Смалянчук, А. Асоба Кастуся Каліноўскага як даследчая праблема / А. Смалянчук // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 2011. – С. 18–20.)
76
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк. 91 адв. – 92.
77
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк. 131 адв. – 132.
78
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 2. Свислочский костел. Метрическая книга о умерших с 1866–1887 год. – Арк. 9 адв.
79
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 5. Свислочский костел. Метрическая книга о умерших с 1887–1905 год. – Арк. 9.
80
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 4. Метрическая книга родившихся с 1885–1893 год. – Арк. 123 адв – 124.
81
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 5. – Арк. 43 адв. – 44.
82
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 4. – Арк. 173 адв. – 174.
83
НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 5. – Арк. 55 адв. – 56.