Play.by. Адам Глобус

Play.by - Адам Глобус


Скачать книгу
стала падобнай да вялікай вароны сярод вераб’ёў. Яе нязграбнасць і вуглаватасць павялічыліся, нейкая неахайнасць з’явілася ў вопратцы. Скажу шчыра, яе прысутнасць пад высокімі дваровымі таполямі пачала мяне раздражняць. Напэўна, яна раздражняла не толькі мяне, але і бацькоў малых дзяцей, бо апошнім часам дзяўчынка хоць і гуляла ў тых жа пясочніцах, але гуляла адна і з самага краю дзіцячай пляцоўкі.

      Калі я заўважыў, што дзецям не дазваляюць сябраваць з дзіўнаватай дзяўчынкаю, мне нават стала яе шкада, бо яшчэ які год-два – і яна пачне гуляць з дваровымі алкаголікамі, пачне пасмоктваць піва і папіваць таннае віно, будзе пакурваць кепскія цыгарэты і сіпатым голасам выпрошваць у мінакоў грошы ці прапаноўваць пад’езны сэкс за капейкі. Такое ў прывакзальных дварах на кожным кроку. «Мужчына, вы так смачна пахнеце, вы такі прыгожы… Можна я зраблю вам мінет за дзесятку… Ну давайце за пяцёрку… Вырадак! Яму шкада цыгарэты для беднай дзяўчыны!!!» Цыгарэты мне не шкада, я проста не люблю п’яных і брудных прастытутак. Не скажу, што вельмі люблю цвярозых і напарфумленых, але смярдзючых і дурных зусім не люблю.

      Намаляваўшы такую змрочную карціну пра няскладную і касавокую Дваравічку, я перастаў раздражняцца, а таму і не заўважыў, калі яна прапала. Няма і няма, і Бог з ёю. Дваровае жыццё цякло далей у сваёй шматаблічнай завядзёнцы. П’яніцы п’юць, дзеці смяюцца, галубы разгульваюць па шапаткой апалай лістоце і зусім не баяцца міліцыянтаў, што ўтрох шпацыруюць па перыметры нашага добра праветранага двара.

      Двор, як двор, дзень, як дзень. Тут пайшоў снег, узяў і пасыпаўся, такі звычайны і будзённы снег. Двор пасвятлеў і нават узрадаваўся. Не ведаю, як каму, а мне мой двор сказаў, што ён любіць першы снег. Я яму веру. Чаму не верыць? Хто з нас не любіць чысты снег? Я прайшоў праз белы двор і выйшаў у белы горад. Ідучы праз вакзальны натоўп, я раптам убачыў нашую Дваравічку. На ёй была новая шапачка з белым кутасом і новенькі кароткі кажушок ды белыя рукавічкі. Дваравічка пазнала мяне і павіталася. На душы на якое імгненне пасвяжэла. Так, на адно-адзінае імгненне мне стала добра, і я падумаў, што не ўсё так кепска ў нашым двары і на нашым свеце.

      Снег сыпаўся і сыпаўся, цяпер ён быў ужо не такі белы і не такі чысты, бо снег пачаў падаць разам з дажджом. Мне зрабілася кепска, бо я зразумеў, што нічым не змагу дапамагчы нашай Дваравічцы. Я нават сліваю ў шакаладзе не змагу яе пачаставаць. Ну каму трэба зацукраваная сліва ў шакаладзе з рук чужога чалавека, нават калі ты з ім жывеш у адным двары, нават калі ты адзін раз даў яму «добры дзень», нават калі ты разумова непаўнавартасны?

      10. Рок

      Рок-канцэрт у касцёле! Хто мог падумаць? Каму не хапала рок-музыкі пад касцёльнымі скляпеннямі? Мне!

      Задумаў я той канцэрт трыццаць гадоў назад, седзячы пад скляпеннямі, у касцёле Успення Дзевы Марыі. Тады мала хто бачыў у паўразбураным баракальным будынку касцёл. Для мясцовых уладаў горада Мсціслаўля гэта быў помнік архітэктуры, у якім збіраюцца адчыняць мастацкі музей. Для тамтэйшых


Скачать книгу