Крутагорскія казкі. Адам Глобус

Крутагорскія казкі - Адам Глобус


Скачать книгу
Ён нават дакараў сябе за глупства i веру ў слова нябожчыц. Але дакараў ён сябе нядоўга, бо праз тры днi на сметнiку знайшлi задушанага смецяра. Усе рэбры ў яго былi пераламаныя. Задушылi яго не за горла. Нешта яму так сцiснула грудзi, што i рэбры патрушчылiся, i ён задохся. Труп смецяра быў у бруднай працоўнай форме, што i зразумела. Усiх здзiвiла тое, што кашуля на iм была новенькая – зусiм новая Белая кашуля.

      32. Шэры пакой

      У доме пачаўся капiтальны рамонт. Ішоў той рамонт марудна. Не дзiва, што людзям той рамонт нават снiцца пачаў. Аднаму мужчыну прыснiлася, што ягоны сусед падчас рамонту вырашыў зрабiць перапланiроўку. Замест трох пакояў сусед зрабiў ажно сем. Адзiн пакой атрымаўся зусiм вузкi i без акна. Ранiцай мужчына пайшоў да суседа, каб расказаць пра сон. Дзверы яму адчынiла суседава жонка. Яна, плачучы, i сказала, што яе муж ноччу разбiўся на машыне. Ён вёз з Вiльнi новыя разеткi з выключальнiкамi, заснуў за стырном i наехаў на дрэва.

      33. Бельмавокая дзяўчынка

      Хлопчык захварэў, ды так моцна, што доктарка выклiкала ў дзiцячы лагер машыну хуткай дапамогi. Хлопчыка павезлi з ляснога лагера ў гарадскую бальнiцу. Прывезлi яго позна ўвечары i аналiзы вырашылi рабiць ужо ранiцай. Хворага хлопчыка паклалi спаць у пустую палату. Уночы яму захацелася схадзiць у прыбiральню. Калi ён вярнуўся з прыбiральнi i лёг у ложак, дык пабачыў у кутку сваёй цёмнай палаты Бельмавокую дзяўчынку. «Хто тут ёсць?» – спытала сляпая дзяўчынка. Хлопчык стаiўся. «Я чую, што тут нехта ёсць. Ты хлопчык цi дзяўчынка?» Хлопчык маўчаў. «Ты дзяўчынка цi ты хлопчык?» Хлопчык не адзываўся. «Ты хлопчык цi дзяўчынка?» – яшчэ раз запыталася сляпая i падышла да ложка, на якiм ляжаў хворы. Хлопчык хацеў нацягнуць на галаву коўдру, але не паспеў.

      «Задаўлю!» – крыкнула Бельмавокая дзяўчынка, скокнула на ложак i пачала душыць хворага хлопчыка. Той паспрабаваў закрычаць, ды не змог. Тады ён схапiў сляпую дзяўчынку за касу i наматаў тую касу на руку. Дзявочыя рукi крыху аслаблi. Хлопчык выцерабiўся з-пад Бельмавокай, сцягнуў яе на падлогу, сеў на яе конна i зламаў ёй шыю. Калi хлопчык зразумеў, якую незваротную шкоду ўтварыў, тады i пачаў крычаць. Ён так крычаў, што прыбеглi доктар i санiтарка. Хлопчык крычаў iм пра нейкую Бельмавокую дзяўчынку, якая хацела яго задушыць i якой ён зламаў шыю. Доктар зрабiў хлопчыку ўкол, каб той супакоiўся. Пасля ўколу хлопчык сцiшыўся i заснуў, а пад ранiцу ён памёр.

      34. Цёмнае люстэрка

      У Мiнску на пляцы Перамогi жыла пiянiстка Янiна. Працавала яна ў тэатры аперэты, заробак мела сцiплы, але ёй хапала на тое, каб эфектна апранацца i аплачваць маленькую аднапакаёвую кватэру, што дасталася ёй у спадчыну ад дзеда. Мэбля ў кватэры была не проста старая, яна была антыкварная, прывезеная з Кiтая. Янiна ганарылася той мэбляю, але мела патаемную мару пра яе продаж. Пiянiстка хацела прадаць свой антыкварыят i на атрыманыя грошы з’ехаць у Францыю. Янiна з юнацтва марыла жыць у Францыi, мусiць, таму яна выпякала сама сабе на свята торт «Напалеон». Аднойчы, напярэдаднi Калядаў, Янiна раскатвала цеста на каржы для торта, калi яе нехта паклiкаў: «Яня, даражэнькая,


Скачать книгу