Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов

Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
кароткія гудкі, але юнак гэтага нават і не заўважыў. Нібыта ў нейкім дзіўным здранцвенні працягваў сядзець ён на самым краёчку ванны, моцна сціскаючы ў правай руцэ мабільнік і не зводзячы вачэй з бліскучага ляза брытвы на падлозе…

      Пяць хвілін таму ўсё было проста і зразумела: набраць вады, залезці ў яе па самую шыю, а потым…

      Гэты званок усё парушыў! Навошта было хапаць мабільнік, навошта было падносіць яго да вуха і слухаць блытаную лухту невядомай дурніцы, якая нават нумар правільна набраць не ў стане?! Ну так, ён толькі што выратаваў ёй жыццё… Якая іронія лёсу! Ён, будучы самагубца, адгаварыў ад такога ж самага кроку нейкую незнаёмую дзяўчыну! І яна будзе жыць… жыць надалей і радавацца жыццю, у той час як ён сам… як яго…

      Як яго ўжо не стане…

      Вось толькі ці хопіць у яго зараз духу самому адважыцца на гэты апошні крок? Цікава, ці прыгожая яна, гэтая дзяўчына? Мяркуючы па голасе, вельмі…

* * *

      – Клас! – сказаў Толік, адводзячы погляд ад экрана. – Найвышэйшы клас і найвышэйшая адзнака па элементарнай псіхалогіі! Ведаеш, з цябе неблагая актрыса выйшла б, Ксенія!

      – А то! – адказала я, кідаючы тэлефон на стол і салодка пазяхаючы. – Стараемся! Колькі там яшчэ да канца дзяжурства засталося?

      – Амаль паўгадзіны. – Толік таксама пазяхнуў.– Дык што, можа, крыху яшчэ за ім паназіраем?

      – Навошта?

      – Ну, так, на ўсялякі выпадак! – Толік паціснуў плячыма. – А раптам усё ж перадумае…

      – Не перадумае!

      Я ўзнялася з крэсла, прайшлася па пакоі.

      – Зараз ён яшчэ крышачку пасядзіць, назіраючы, як сыходзіць вада, потым апранецца і абавязкова выйдзе на вуліцу. А потым…

      – А потым, – перапыніў мяне Толік, – ён захоча патэлефанаваць табе, каб дамовіцца аб спатканні. І ты, вядома ж, згадзілася б, хіба не так?

      З адной толькі цікаўнасці… Вось толькі адкажа яму па гэтым нумары ўжо хтосьці іншы. Шкадуеш?

      – Здзекуешся? – у тон яму адказала я і, усміхнуўшыся, дадала: – Ці, можа, раўнуеш?

      – Можа, і так, а можа, і гэтак… – буркнуў Толік і неяк нявесела ўсміхнуўся мне ў адказ. – Шкада толькі, што ты нават увагі на мяне…

      – Увага! – пачуўся аўтаматычны голас з-пад панэлі.– Трэці квадрат «А», сіняя жылая зона. Яшчэ адна спроба суіцыду. Дзяўчына, сямнаццаць гадоў. Стаіць на балконе, на дванаццатым паверсе. Верагоднасць таго, што скінецца ўніз – восемдзесят восем працэнтаў.

      Мы з Толікам пераглянуліся. Я зноўку ўсміхнулася, а Толік уздыхнуў.

      – Дзяўчына… Гэта па тваёй спецыялізацыі! – не без іроніі сказала я. – Так што, давай, праяўляй свае акцёрскія здольнасці! Зарабляй найвышэйшы бал!

      – Мабільнік адключаны, – працягваў між тым голас з-пад панэлі.– Але ў найбліжэйшым пакоі, на стале, знаходзіцца стацыянарны тэлефон.

      Трэба спяшацца. Верагоднасць таго, што скінецца ўніз, узрастае: дзевяноста працэнтаў… дзевяноста адзін працэнт… дзевяноста два…

      – Ды чую, чую! – неахвотна прамармытаў Толік,


Скачать книгу