Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
вярнуўся ў свой пануры замак і аўтаматычна ўспадкаваў тытул. Я не бачыў яго з тых часоў і тым не менш ведаю, якія думкі нязгасна свецяцца ў самай глыбіні яго розуму.

      – Я так разумею, – сказаў айцец Браўн, – што сёй-той з вас спрабаваў убачыцца з ім?

      – Мая жонка ніколі не пакідала спробаў, – адказаў генерал. – Яна адмаўляецца пагаджацца, што такое злачынства мусіць назаўжды адрэзаць чалавека ад грамадства, і прызнаюся вам: я схільны думаць, што яна мае рацыю. Восемдзесят гадоў таму такое лічылі нормай, і шчыра кажучы, гэта ўсё ж не наўмыснае забойства. Мая жонка вельмі сябруе з той няшчаснай, што стала прычынай разладу, і лічыць, што калі б Джым пагадзіўся яшчэ раз сустрэцца з Віёлай Грэйсан і пачуць ад яе, што старыя сваркі засталіся ў мінулым, ён мог бы вярнуцца ў здаровы розум. Калі не памыляюся, мая жонка склікае заўтра нешта накшталт сяброўскай нарады. Яна вельмі актыўная.

      Айцец Браўн гуляўся са шпількамі, што ляжалі побач з генералавай мапай, і слухаў, здавалася, вельмі безуважна. Яго розум меў схільнасць бачыць усё выявамі. І выява, якая афарбавала нават празаічны розум прагматычнага салдата, яшчэ больш расквітнела значнасцю і злавеснасцю ў схільным да містыкі розуме святара. Ён бачыў цёмна-чырвоны пустэльны пясок, які дакладна паўтарае адценне пяску Акелдамы,[3] на ім цёмнай грудай ляжыць мёртвае цела, забойца, сагнуўшыся, бяжыць да яго і махае ў шалёным раскаянні пальчаткай, і раз за разам яго ўяўленне вярталася да трэцяй фігуры, якой ён пакуль не мог знайсці месца на чалавечай сцэне – секундант забітага стаіць нерухома і таямніча, як цёмная статуя, пастаўленая ля самай вады. Хто-небудзь мог бы палічыць яе нязначнай дэталлю, але для яго менавіта гэтая застылая фігура прыцягвала да сябе ўвагу, як пытальнік.

      Чаму Рамэйн не пабег адразу? Такой была б натуральная рэакцыя секунданта, нават проста з чалавечага пункту гледжання, не кажучы ўжо пра сяброўства. Нават калі тут замяшанае нейкае двурушніцтва, якога ён пакуль не разумее, або больш страшны матыў, такога варта было б чакаць хаця б дзеля прыстойнасці. Прынамсі, калі ўсё ўжо адбылося, секундант загінулага мусіў бы заварушыцца задоўга да таго, як другі схаваецца за пагоркам.

      – Гэты Рамэйн заўсёды рухаецца марудна? – пацікавіўся ён.

      – Дзіўна, што вы пытаеце, – адказаў Аўтрэм, кінуўшы на яго востры позірк. – Не, шчыра кажучы, калі ўжо ён рухаецца, то рухаецца вельмі хутка. Толькі што згадаў цікавую рэч: якраз сёння ўдзень я бачыў, як ён стаяў гэтаксама ў часе навальніцы, у сваёй накідцы са срэбнай шпількай, абапіраючыся рукой на сцягно, дакладна і ва ўсім без выключэння паўтараючы сваю позу на тых крывавых пясках. Нас усіх маланка асляпіла, а ён і не міргнуў. Калі зноў стала цёмна, ён так і стаяў там.

      – Спадзяюся, цяпер ён там не стаіць? – пацікавіўся айцец Браўн. – Я маю на ўвазе, урэшце ж ён заварушыўся.

      – Так, калі загрымела, ён зарухаўся даволі рэзка, – адказаў генерал. – Ён быццам бы чакаў грому, бо потым дакладна назваў, колькі


Скачать книгу

<p>3</p>

Акелдама (Зямля Крыві) – паводле Новага Запавету, участак зямлі ў Ерусаліме, набыты для пахавання вандроўнікаў на грошы, атрыманыя Іудам ад першасвятароў за здраду Ісусу Хрысту.