Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец


Скачать книгу
з наганам, прыжмурыў вока… Стрэл быў сухі, як удар металу па метале. Куля адшчапіла кавалачак калоды правей конаўкі. Туды адразу ж зляцеліся пчолы.

      – Ну што ж, возьмем лявей… – Каганаў прыцэліўся зноў. Гэты стрэл раздаўся як быццам аднекуль ззаду, у павет ры нешта коратка ціўкнула. Той, хто бываў у баях, ведаў, што так падае голас нямецкі карабін, калі страляюць здаля і на адкрытым.

      Каганаў, відаць, гэтага голасу не пачуў. Ён рыўком прыўзняўся ў сядле, выпрастаўся спіной, нібы хацеў стаць на страмёны, і пачаў павольна асядаць на шыю каню. Толькі цяпер разведчыкі зразумелі, што гэтым разам страляў не ён, і, як снапы, пасыпаліся на зямлю, заляглі.

      Але стрэлаў болей не было. Кругом панавала перадвячэрняя цішыня. Над лесам свяціла сонца, маўкліва стаяў дуб, а ў ім глуха гулі пчолы…

      Смерць нацыяналіста

      Апавяданне

      Памяці майго земляка В. Ганчаронка

      Дзверы пакоя расчыніліся ўслед за нецярплівым стукам у глухую дашчаную філёнку. Звычайна так смела заяўляюць аб сабе толькі свае. І праўда, на парозе стаяў ён – жывы і светлы, як чаканая ява ці прыемны сон. Сухія шчэлепы абсыпаны рудой шчацінай, вялікія жоўтыя зубы скаляцца шчаслівай усмешкай: «А ўжо-ткі я цябе ўпільнаваў…»

      Расхрыстаны салдацкі шынель без пагонаў, кірзавыя боты з пісягамі старой засохлай гразі. Апошняе я заўважыў пазней, ды і якое гэта магло мець значэнне.

      Мы абняліся, як родныя браты, што па нейкай дурной волі доўга не бачыліся. І праз калянае сукно шыняля я неяк балюча адчуў худую касцістасць яго пруткага цела.

      Мы не бачыліся гадоў пяць, калі не болей, але цяпер у мяне было так небагата часу і для радасці, хоць я і быў бясконца рады яму, і для роспытаў. Я запазняўся на лекцыі, а трэба было яшчэ забегчы перакусіць, і таму я спытаў у яго без лішняй дыпламатыі:

      – Ты снедаў?

      – Не.

      – Тады пайшлі.

      – Пайшлі.

      Закусачная, яна ж студэнцкая забягалаўка, была ў суседнім доме, і па дарозе туды мы паспелі перакінуцца колькімі пытаннямі, адказ на адно з якіх мяне сур’ёзна азадачыў.

      – Адкуль ты зваліўся? – спытаў я.

      – З Пячэрска.

      – Магілёўскага?

      – Ну.

      Адказваў ён весела, з паспешлівай, наіўна-дзіцячай гатоўнасцю, нібы даўно чакаў гэтых пытанняў і даўно гатовы быў на іх адказваць.

      Ён заўсёды любіў жартаваць, але тут я зразумеў, што ён не жартуе.

      Пячэрск – вядомы сумнай славай гарадок для псіхічна нездаровых, а папросту «ненармальных» людзей. Туды, як і ў кожны дурдом, трапіць было нашмат лягчэй, чым выграбціся адтуль. А тым болей выграбціся і раскатваць па свеце, быццам нічога не было… Яшчэ некалькі гарадкоў з гэтакай жа назвай раскідана па краіне, але магілёўскі ёсць магілёўскі.

      І, мусіць, таму мне адразу ж успомніўся другі чалавек, Іван Сіняўскі – высокі, бяскроўна-белы юнак, што хадзіў па сёлах нашага раёна на самым пачатку вайны. Людзі казалі, што яго разам з іншымі хворымі выпусцілі з таго самага Пячэрска, калі да Магілёва сталі набліжацца немцы. Акуратна, па-гарадскому апрануты, ён


Скачать книгу