Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
дробныя, але вымоўныя каралеўскія дзеянні. Ужо на другі дзень на невядомых падставах Жыгімонт надаў першаму ўладарнаму баярыну Фёдару Мсціслаўскаму тытул гасударава канюшага. Як уладар Масковіі за паслугі каралю і каралевічу! Хіба поўны дурань мог не разумець прыхаваных за гэтым намёкаў. Не сеўшы на воз, спяшаецца паганяць!

      На пяты дзень перамоваў каралеўскія граматы на «пожалованные» маёнткі і тытулы пасыпаліся, як дождж. Каму збройнічага, каму ясельнічага, каму Стралецкі прыказ, каму Пушкарскі, Пасольскі, Памесны, Ямскі… Думны дваранін Васіль Сукін* за прысягу атрымаў на кармленне цэлы горад Каломну. Тытулы і землі Масковіі! І дзе ж тут воля Уладыслава Жыгімонтавіча?

      Значная колькасць такіх уганараваных, між імі Даніла Мезецкі і Авраамій Паліцын, дамовіўшыся з Львом Сапегам, рыхтаваліся 12 снежня выправіцца да Масквы. Васіль Сукін з дзяком Сыдаўным—Васільевым* браліся па таемнаму даручэнню караля прывесці да прысягі яму ўсю Масковію са сталіцаю. А што з цалаваннем крыжа каралевічу?

      Леў Сапега не мог падступіцца да істотных пастулатаў. Непахісных заставалася няшмат: Філарэт Раманаў, князь Галіцын, думны дзяк Таміла Лугаўской ды крыху з ніжэйшымі пасадамі.

      Раскалоўшы пасольства на прыхільных яму і цвёрдых абаронцаў маскоўскіх інтарэсаў, Жыгімонт яшчэ настойлівей запатрабаваў капітуляцыі Смаленска.

      – Па нашаму меркаванню Яго Вялікасць кароль зусім не збіраецца трымацца дамовы гетмана Жулкеўскага, – паскардзіўся ў прыватнай размове разумны і ўдумлівы дзяк Таміла. – Ён жа пачынае настойваць на цалаванні крыжа яму і сыну адначасна. Хто ж у такім выпадку будзе гасударом?

      – Ведаю, – уздыхнуў Сапега з горкай усмешкай. – Тлумачыцца, што нельга бацьку з сынам раздзяляць. Але ж сваім часам самому давялося раздзяляцца.

      – А чаго варта пагроза адабраць іменія, калі хто нязгодны, – пакруціў галавою Лугаўской. – Іх жа яшчэ трэба ўзяць пад сваю руку, перш чым выстаўляць такую пагрозу. Злым шляхам ідзе справа.

      Разумеў, што Жыгімонт, патрабуючы для сябе шапку Манамаха, разлічвае правіць Масковіяй прынятым у ёй спосабам абсалютнай манархіі. Яму патрэбна вайсковая сіла Масковіі, а найлягчэй ёю карыстацца, калі ты самадзержац. У такім выпадку прывілеяў шляхты маскоўскім дваранам не бачыць.

      Нязгодныя з каралеўскімі патрабаваннямі паслы на пачатку снежня выправілі да Масквы ганца з запытам, як да іх ставіцца. Пакуль абмяркоўваўся адказ, ганцы разнеслі абуральную вестку па гарадах Масковіі.

      У адказ на патрабаванні караля князь Галіцын, мітрапаліт Філарэт са сваімі прыхільнікамі запатрабавалі дакладнага выканання трактату, падпісанага з Жулкеўскім. Настойвалі на смяротнай кары за пераход з праваслаўя на каталіцтва. Хацелі мець пэўнасць, што Масковія ў будучым не будзе залежаць ад Рэчы Паспалітай і каталіцызму.

      Жыгімонт упарта адмаўляў прызнаць баярам прывілеі шляхты Рэчы Паспалітай. Меў па самыя вушы клопату са шляхтай у Рэчы Паспалітай і не зычыў сабе іх пашырэння на маскоўскія набыткі. Што атрымалі каралі, калі


Скачать книгу