Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
з мосту: – Я на Сойме мушу адстойваць новую выправу, але не хачу, каб ты ў ёй удзельнічаў.

      – Чаму, ойча? – усё—ткі крыўдна падумаць, якія чуткі выкліча яго сыход з войска.

      Ян здзіўлена паглядзеў на бацьку, ці не працягвае жарты. Не залічваў сабе вялікіх учынкаў, але не хаваўся і харугвай сваёй, што мог, выконваў. Не дапускаючы сына да пытанняў ці пярэчанняў, канцлер пачаў тлумачыць.

      – Двое галоўных паслоў, якія адстойвалі Уладыслава, князь Галіцын і Філарэт выпраўляюцца да Польшчы.

      – Як гэта? – усклікнуў Ян.

      Разумеў, што паспешлівае каралеўскае рашэнне азначала паразу бацькавай канцэпцыі, якую так старанна праводзіў – Арышт! Думаю на доўгія гады, – уздыхнуў вялікі канцлер. – Правал перамоваў відавочны. Быў пэўны шанец з каралевічам, але патрабаванне каралём кароны для сябе змарнавала ўсе надзеі. Вакол дыплома Жулкеўскага, не адкінь яго кароль, можна было весці перамовы, торг нейкі, а зараз на Маскве пачнецца пекла. Князь Пажарскі*, Мінін* ды Ляпуновы не пайшлі на пагадненне, зараз тым больш не пойдуць. Калі ў Крамлі з'ядуць усё ядомае, з нашымі там будзе кепска. Не хацеў канцлер вінаваціць караля перад сынам. Тым болей, што напэўна злавіў не адну чутку ды плётку і пра бацьку і пра караля.

      – Жулкеўскі ад выправы адмовіўся, – пацвердзіў канцлер. – Ледзь не ў гэты момант адплывае да Кіева. Замяніць яго некаму апроч Хадкевіча. Нельга, каб ты апынуўся пад рукой гэтага халерыка. Вельзевул злопамятны і мала што ўзбрыдзе яму ў галаву. Канешне, каралеўскаму двараніну можна адседзецца ля караля. Але ж ты не ўцерпіш, бо і сам кароль можа палезці ў пекла.

      Канцлер ведаў, што значных ваярскіх здольнасцей сын не мае, а колькі маладзёнаў палягло толькі з—за жадання давесці сваю адвагу.

      – Але што мне рабіць, калі ўсе ў войску! – роспачна ўсклікнуў Ян.

      Ведаў канцлер, што зусім не «ўсе» церпяць вайсковыя нягоды і невыгоды. Але самалюбства маладосці трэба не ламаць, а спакушаць нечым значным і прыцягальным.

      – Думаю табе цікава пабыць на элекцыі Цэсара? – запытаў сына як пра нешта звычайнае.

      – Ого! Хто ж бы адмовіўся! – усклікнуў Ян. – Не кожны туды трапіць!

      Вялікі канцлер не спяшаўся падсякаць злоўленага карасіка. Памаўчаў, паварушыў нейкія паперы.

      – Думаю Найяснейшы пан не адмовіць мне адпаведныя лісты, – нібы з надзеяй на каралеўскую ласку прамовіў Леў.– Калі цікавішся?…

      Лісты акурат былі пад рукою… Мутная вада красавіцкай паводкі бульгатала ля бакоў байдака, вірамі ўкліньвалася між ім і берагам, падмываючы глышкі зямлі, якія з ціхім плюскатам падалі ў тонь. Жаўнеры і чэлядзь мітусіліся, бегалі па сходках, заносячы і ладкуючы нешта выпадкова пакінутае ці толькі што падвезенае. Шлях да Кіева няблізкі, а лішнія прыпынкі – страта часу, чаго гетман Жулкеўскі сабе не зычыў. І так затрымаўся. Хоць дазвол караля рушыць на Украіну атрымаў яшчэ 16 лютага., але просты разлік падказваў пацярпець да паводкі і з’ехаць вадою, чым засесці на паўдарозе ў веснавую хлюпоту і бездараж.

      Пасля


Скачать книгу