Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў

Забойца анёла (зборнік) - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
прымае. Ну, гэтыя… старшыні калгасныя, ці як іх там цяпер называюць, прывезлі самагонкі аж дзве каністры. Падлюга і пачаў іх апаражняць… І на сям’ю забыўся, – старая плаксіва смарканулася ў прыпол хвартуха. – Паваражы ж ты мне, Леанідаўна, калі ён ужо да смерці дап’ецца.

      – Я на смерць не варажу, а па-другое, карты кажуць толькі пра таго, чыя рука іх здымае.

      Макеіха чарговым разам абмахнула ўпрэлы твар.

      – Не надта я веру тым картам. Нічога ж канкрэтнага ты мне не сказала. Можаш, напрыклад, сказаць: што са мною сёння надарыцца?

      Аўрора Леанідаўна рашуча згарнула карты ў столку. Твар яе спахмурнеў, ніжняя губа па-дзіцячы закапылілася, а нос стаў яшчэ больш вострым.

      – А цябе цікавіць канкрэтыка? – пальцы з нервовым спрытам перамяшалі калоду. – Тады здымі… левай рукой.

      Угледзеўшы крыўду на твары варожкі, Макеіха кашлянула ў далонь, настроіла голас на ліслівы лад:

      – І дзе ты, Леанідаўна, так спрытна варажыць навучылася? Варожка неўпрыкмет уздыхнула.

      – У цыганкі.

      – У цыганкі? – Макеіха гэтак жа неўпрыкмет перахрысцілася.

      – Даўно гэта было… Жылі непадалёку ад вакзала, а я, дзеўчынёха, любіла на паравозы глядзець, часцяком на вакзале круцілася. І вось аднойчы падышла да мяне цыганка і кажа:

      «Хочаш пеўніка пасмактаць?» Пеўнікі ў нас тады прадаваліся, на палачках… памятаеш? – Аўрора Леанідаўна на імгненне змоўкла, пасля чаго загаварыла скорагаворкай і з незразумелай рэзкасцю. – Зайшлі ў пачакальню, цыганка кіўнула на дзвюх кабет. «Сядзеш ззаду і паслухаеш, пра што яны гамоняць. І, галоўнае, даведайся – як іх завуць. Яны ж адна адну па імені называюць…»

      – А навошта ёй было ўсё гэта? – задышліва перабіла Макеіха.

      – А каб на варажбу спакусіць. Падкоціцца потым да тых маладзіц і сакоча: «Дайце, мілыя, на вашы рукі зірнуць ды па іх вашыя імёны назваць». Тыя і цягнуць далоні. Цікава ж, як гэта па руцэ можна імя вызначыць. Ну а потым і па грошы лезуць – даведацца, як там далей жыццё складзецца.

      – Во як людзей дураць! – засакатала, што тая цыганка, Макеіха. – Я ж летась таксама ля вакзала ішла. І таксама цыганка прычапілася. Дай, кажа, пяць тысяч – скажу табе, чым сэрца супакоіш. А не дасі – заўтра ж паралізуе.

      – І што – дала?

      – Дала! А куды дзенешся? А як і папраўдзе якіх урокаў падпусціць?

      За вокнамі знянацку пацямнела, і далёка дзесьці – глуха і важна – бухнуў гром.

      – Я ж казала – навальніца будзе, – Аўрора Леанідаўна паднялася з крэсла, ды Макеіха схапіла яе за руку:

      – Пакуль дабяжыш – змокнеш уся. Лепш на сённяшні дзень паваражы. Абяцала ж…

      Гром бухнуў другім разам, цяпер ужо больш зычна і раскаціста. Аўрора Леанідаўна з відочнай неахвотай расклала карты, потым зірнула ў пацямнелае акно, за якім з шалёным гудам праехала іншамарка, і раптам, паказаўшы вачыма на чырвовую дзясятку, рашуча паведаміла:

      – Цябе павязуць на казённай машыне.

      На твары варожкі адбілася ліловая водцень бліскавіцы, і гэта надало моманту жудаснай


Скачать книгу