Мой цвік (зборнік). Аляксей Палачанскі

Мой цвік (зборнік) - Аляксей Палачанскі


Скачать книгу
на восьмую, а вярталіся назад ужо бліжэй да дзявятай. Увесь гэты дзень яны сядзелі ля дарогі ці ў цені пад бярозамі і ўсё елі. “Лічы – пілі”, – як прызнаваўся старэйшы Раман. Пілі яны павольна – “да толку”, – як казаў той самы Раман, казаў, адмыслова расцягваючы сярэднюю літару: “Да то-олку”, – з усведамленнем уласнай важнасці і дасведчанасці. Пілі павольна, увесь час закусваючы жончынымі прысмакамі: каўбасамі, салам, галубцамі. І такім парадкам ішлі яны аж да вечара, а як нічога не здаралася, то пачыналі дзяды бессаромна пляткарыць і абгаворваць ці не ўвесь раён.

      Нішто не магло схавацца ад іх уніклівага пад старасць розуму і пільнай увагі.

      – Ці чуў, што гэны – Гэнка з пажаркі – кажа? – пытаў Раман малодшы.

      Яны былі вонкава непадобныя, гэтыя дзяды, і хоць розніца між імі была ўсяго гадоў пяць, выглядалі яны зусім па-рознаму. Малады Раман – так іх і звалі: Раман Малады і Раман Стары – вусоў не насіў, затое меў яшчэ густыя і павойныя валасы, ягоная жонка штомесяц падстрыгала іх пад маладзік. Вушы былі крыху адтапыраныя, выглядаў ён праставата, напэўна з-за вялікіх зубоў, на дзіва добра захаваных, што вылазілі наперад з разамкнёных вуснаў. Стары Раман меў больш паважны выгляд, які, аднак, не замінаў яму часам улазіць у такія гісторыі, пра якія ўзгадваў ён пазней дужа неахвотна. Ён таксама быў трохі аблавухі, але меў моцную ніжнюю сківіцу, яна вельмі хутка абрастала шчэццю. Ростам ён быў ніжэйшы за сябра, але спрытнейшы за яго, асабліва на язык.

      – Тады вып’ямо спачатку, – перабіў ён сябра і адразу наліў на два пальцы. – Пасля ўжо, гэтыя ўсе размовы… Ну, давай.

      – Да толку, да то-олку, – дадаў ён, адкусіўшы сваю палову галубца. – Дык што там Гэнка гэны?

      – Да прыдуркі гэтыя – з Мацюкоў. Пацаны нейкія – па начох швэндаюцца, рабіць ім няма чаго. Дык Гэнка кажа, што і міліцыя ўжо з раёна прыязджала. Шукалі нечага, вымяралі, запісвалі.

      – Дык я ведаю, чаго ты мне расказваеш? Гэта яны шчэ на тым тыдні прыязджалі.

      – Чаго ж яны ўвесь гэны вэрхал узнялі?

      – А хто яго ведае. Кажуць, усё тыя хлопцы, халера. З Мацюкоў. Пабілі, паламалі вокны, лаўкі. Гароды патапталі. А яшчэ – мазгоў-та! – знакі пагнулі і павыцягвалі. Мазгоў-та!

      – Якія знакі?

      – Ну дарожныя гэныя. Паламалі іх, папсавалі. Адзін, кажуць, Базылісе ў гарод кінулі, а іншы – чуеш? – у акно ў трынаццатым доме ўсунулі! Мазгоў-та!

      – А-ёй! Гэта што, там, дзе стараста жыве?

      – Ну! А я што кажу. Ну, давай.

      Яны сядзелі так да вечара, выпівалі і абмяркоўвалі хлопцаў-недарэкаў. І час ад часу з прыдарожных зарасцяў чуўся і ляцеў па полі сярод цёплых трыбухатых кароў з раздзьмутымі ад малака вымямі смачны і густы бас: “Да то-олку!”

      Калі Раманы вярталіся з поля, то зайшлі да Рамана Маладога закусіць трохі ды тэлевізар паглядзець. Яны сядзелі ў сенцах, пакуль жонка бегала вакол іх, ладзіла вячэру.

      – Ну, давай, – сказаў Раман Стары, а Малады паддаў:

      – За свята, – бо якраз па тэлевізары паказвалі нейкі ці то парад, ці то салют.

      Яны яшчэ


Скачать книгу