Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
ідзі да іх.
– Я табе не спадабаўся?
– Не ведаю.
– Тады чаму?
– А я занятая.
– З гэтым п’яным хлопцам? – я пагардліва ўсміхнуўся. – Ён нават не зможа цябе дадому праводзіць, не тое што танчыць. Хутчэй табе прыйдзецца цягнуць яго з рэстарана.
І тут я злавіў яе погляд – цвёрды, моцны, нават фанатычны погляд, і мая ўсмешка чамусьці знікла.
– Не турбуйся, ён возьме таксі. Але я не здаваўся.
– Гэй, ты возьмеш таксі? – крыкнуў я хлопцу.
Ён паглядзеў на мяне п’янымі, нейкімі бездапаможнымі вачыма.
– Не, у мяне няма грошай…
– А як жа твая дама? Зараз жа позна.
– Дама?.. Якая дама?.. А… Дабярэцца. На таксі не дам грошай.
– А ты не джэнтльмен! – з’едліва сказаў я і звярнуўся да яе: – Ён не жадае даць табе грошай на таксі. Вось тып!
– Тады ты дасі мне грошай! – упэўнена сказала яна і паглядзела мне ў вочы. – Ты ж дасі мне грошай?
І я пад гэтым поглядам, нібы дрэсіраваны ўдаў, палез у кішэнь і дастаў папернік. Яна не зводзіла з мяне засяроджанага погляду, быццам я сапраўды быў ёй нешта павінен, і яна сачыла, каб я яе не абдурыў.
– Хопіць?..
– Хопіць, – упэўнена сказала яна і нядбайна кінула купюры ў сваю мініяцюрную сумачку.
А потым махнула рукой хлопцу:
– Кяйстус, пайшлі!..
Але ён не рухаўся. Тады яна сама падышла да яго, падцягнула, каб ён стаў на ногі, і так павяла да выхаду. А я назіраў за гэтым усім, як дурань. Ля дзвярэй яна азірнулася:
– Арэвуар, джэнтльмен! – Паслала мне лёгкі паветраны пацалунак і знікла.
Не ведаю, што гэта было, – падзяка або насмешка. Здаецца, у той вечар я моцна напіўся.
А вось раніцай, наглытаўшыся аспірыну, кінуўся тэлефанаваць у агенцтва таксі. Я знайшоў яе, заплаціўшы таксісту кругленькую суму.
Знайшоў і стаў назіраць за ёй. Неўзабаве я вывучыў яе нескладаны распарадак: раней пяці вечара яна не з’яўлялася на вуліцы. Я часам блукаў услед за ёй. Часцяком яна спынялася каля вельмі смешнага дзядка – прадаўца шчасця – і купляла ў яго яркія шары або пра штосьці гаварыла, а часам і смяялася разам з ім.
Нарэшце я наважыўся – спыніў яе недалёка ад парку. Яна пазнала мяне. Нахмурыла бровы і строга спытала:
– Што ты хочаш?
Я збянтэжыўся, не ведаў з чаго пачаць – праўды або хлусні.
– Ну?
Яна не давала мне падумаць.
– Усяго толькі хачу папрасіць у цябе прабачэння, што… – я адчуў: пачынаю мямліць. Раней за мною такога не назіралася.
– Прабачэння… – яна ўсміхнулася. – Ты вельмі ветлівы. Ведаеш, усе ветлівыя такія сумныя.
Я разгубіўся ад гэтых слоў. А вось яна спакойна глядзела на мяне.
Вочы ў яе былі прыгожыя, ясныя і строгія.
– Відаць, ты хацеў папрасіць прабачэння?
– Ттак…
– Тады прасі. Ну што ты стаіш, як балван! Прасі! – яна ўсміхнулася.
– Прабач, што быў няветлівы.
– Усё?
– Я толькі хацеў