Лявон Бушмар. Кузьма Чорны

Лявон Бушмар - Кузьма Чорны


Скачать книгу
Вярнуліся позна, а назаўтра сышліся ўсе ў Бушмаравай чыстай хаце на жалобны абед. Вінцэнты прыйшоў з жонкаю, за гаспадыню была Аміля. Бушмар дастаў людзям выпіць, перад абедам Вінцэнты зрабіў жалобную адправу – заспяваў зноў «анёл панскі», усе падцягалі. Нават сам Бушмар падаваў свой, як з-пад зямлі, голас.

      Спачатку быў ціхi настрой. Бушмараў брат, расчулены i ўзлагоджаны, успомніў свайго хлапчука:

      – Бывала, адна ўцеха была, прыедзеш дадому, распрагаеш каня, а ён пад нагамі трэцца, памагаць лезе. Часамі i крыкнеш на яго, i ўшчунеш, калі пасваволіць, але як памёр, дык сам палез бы лёг на яго месца, абы падняць яго.

      На твары яго засвяцілася чуласць. Жанкі заплакалі, уцёр слёзы i сам Бушмараў брат. Так прайшоў абед, а як выйшлі на ганак, каб разысціся, той жа самы Бушмараў брат не сцярпеў:

      – У мяне адрэзалі палавіну ўсяе зямлі, але я хоць толькі што на арэнду быў сеў, але ён!

      Ён ткнуў пальцам на брата:

      – О! Спрадвеку арэнду плаціў.

      – Нiчога не зробіш, – сам жа адказаў брат.

      – Чаму гэта не зробіш! – зароў Бушмар.

      – Можа, што i зробіш, – хiтра сказаў Вінцэнты.

      V

      Меркла ў лясах. Гусцілася цёплае неба, адвячорак цадзіў паплаўныя туманы.

      Рэчка ўлілася ўжо ў свае берагі, цякла ціха-ціха. Магутнасць вясны жыла ў лясах i ў полі.

      Бушмарава постаць чарнелася над рэчкаю.

      Ён зноў быў адзін. Брат паехаў дзён праз тры пасля матчынага пахавання. Бушмар жа яшчэ некалькі дзён, як выбіты з свае каляіны, не задумваўся ні над чым. Аміля каля яго чула сябе ніякава, кожны адвячорак пакідала ў сялібе яго аднаго, начаваць хадзіла ў вёску. Можа, таму, што ад Бушмара слова цяпер больш як калі цяжка было выцягнуць.

      – Я пакіну служыць тут зараз, – сказала была раз Аміля.

      Ён не пачуў ці так нічога не адказаў.

      На змроку высокая постаць узвышалася над рэкаваю лукою. Чалавек маўчаў, як i ўсё, што было навокал яго. Доўга стаяла высокая постаць. Змрок пагусцеў, неба яшчэ не запаліла зораў.

      Чалавек азірнуўся i пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся, бровы з'ехалі нізка i зрасліся.

      Маленькая жанчына iшла па траве. У руках яна несла чаравікі, ад работы ружавеў твар. Яна iшла подбегам ад гумна. Вольнай рукою папраўляла валасы i глядзела кудысьці паверх усяго. Яна напаткалася высокаму чалавеку. На адзін момант вочы іх спаткаліся, але чалавек адвярнуўся i пайшоў на высокі ганак. Жаночая постаць прыгнулася ад таго ўзроку мужчыны, больш заспяшалася. От яна сядзіць на ганку i абуваецца. Марудзіць, абцірае ногі аб мокрую траву, ціха навокал, нікога нідзе няма. Жанчына ўстала, яна ўжо гатова была iсці.

      – Дык я пайшла ўжо, заўтра на світанні прыйду, – моцна гаворыць яна тое, што i кожны дзень у гэтую самую пору.

      Але чамусьці яшчэ марудзіць. Яшчэ нагнулася паправіць у чаравіку шнурок, шнурок нешта завязваецца доўга, раптам iрвецца, i яго трэба звязаць. Iдзе жанчына паволі, унурыўшы галаву, трымаецца роўна, як бы чуючы ўсё яшчэ на сабе той момантны зірк.

      Яна iдзе паўз разваленую пуню; пахне з яе прэлая салома i веснавая цвіль. Тут


Скачать книгу