Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці (зборнік) - Эдгар Алан По


Скачать книгу
Адчуванне сэнсу ў жыцці саступіла страху перад вар’яцтвам і самотаю. У пошуках жыццёвай падтрымкі По кідаўся з горада ў горад, як параненая птушка ў апошнім парыве, але сілаў больш не было. «Я мушу памерці, у мяне не засталося жадання жыць пасля таго, як я скончыў “Эўрыку”. Я ўжо нічога больш не здолею стварыць», – піша По ў адным з апошніх лістоў да Марыі Клэм. Абставіны сыходу з жыцця вялікага амерыканскага пісьменніка ахутаныя таямніцай. Гэта здарылася ў Балтымары 7 кастрычніка 1849 года. Але жыццё ягоных несмяротных твораў працягваецца, залучаючы ў сваё магічнае кола ўсё новыя пакаленні чытачоў і вучняў непаўторнага генія.

      Асаблівай заслугай Эдгара По лічыцца стварэнне жанру рамантычнага апавядання, увасабленне прынцыпаў рамантычнае эстэтыкі ў прозе. Для ажыццяўлення такой задачы трэба было мець адначасова дар натхнёнай інтуіцыі і дакладнага матэматычнага мыслення. «У По калі і ёсць фантастычнасць, то нейкая матэрыяльная», – адзначаў Ф. Дастаеўскі, аўтар першых перакладаў на рускую мову апавяданняў «Чорны кот» і «Сэрца выкрывае». По – непераўзыдзены майстар рэалістычнай фантастыкі і звышнатуральнага псіхалагізму. Калі можна прыняць такі парадаксальны панятак – «рацыянальнае чарадзейства», то менавіта ім прасякнутыя творы пісьменніка. Крыніцаю гэтых адкрыццяў была ягоная паэзія. Агульнае для прозы і паэзіі По – гэта сімвал, дакладней, сістэма сімвалаў. Шматзначнасць, няпэўнасць вобразасімвала найбольш відавочныя ў «псіхалагічных» навелах По (ён даў сваё азначэнне гэтаму жанру – «арабескі»), што раскрываюць фатальныя супярэчнасці чалавечае прыроды, барацьбу розуму і пачуццяў, дабра і зла на мяжы вар’яцтва (вершы «Закляты замак» і «Чарвяк-пераможца», навелы «Падзенне Дому Ашэраў», «Маска Чырвонае Смерці» і інш.). Ролю сімвалу граюць знакі (расколіна ўздоўж сцяны дому Ашэраў), з’явы (цёмныя цені на вадзе ў апавяданні «Выспа Феі»), адчуванні (пачуццё жаху ў навеле «Сфінкс»), гукі («Падзенне ў Мальстрэм»), фарбы («Авальны партрэт»), але найперш сімвалічны характар мае сама тэма апавяданняў. Найбольш узнёслай і прыгожай тэмай у мастацтве По лічыў гісторыю кахання і смерці прыўкраснай каханай. Безумоўна, факты біяграфіі пісьменніка маглі стаць падставай для такога выбару сюжэта, але ў навелах По гэтая тэма набывае складаны філасофска-эстэтычны сэнс. По паходзіў са штата Вірджынія, цытадэлі амерыканскай культуры, і хваравіта перажываў заняпад духоўных традыцыяў пад уціскам камерцыйнага «прагрэсу». З іншага боку, як паэт, што ўспрыняў ідэі нямецкіх ідэалістаў (Ё. Фіхтэ, Ф. Шэлінга), По ўсведамляў асуджанасць прыгажосці і гармоніі, гэтых водбліскаў вечнасці, у бездухоўным свеце разліку і карыслівасці і адчуваў спрадвечную тугу паэта па страчаным, скрадзеным ідэале.

      Славу заснавальніка дэтэктыўнага жанру прынеслі Эдгару По чатыры знакамітыя апавяданні: «Забойствы на вуліцы Морг» (1841), «Таямніца Мары Ражэ» (1842), «Залаты жук» (1843) і «Скрадзены ліст» (1844). Сам аўтар называў іх «лагічнымі» апавяданнямі («рацыяцынацыямі»), а асноўную задачу гэтых твораў бачыў у вывучэнні


Скачать книгу